Ранiцай ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары. На момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем. Агонь знішчыў дах будынка, пашкодзіў столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Высветлілася, што гаспадары ў вёсцы пастаянна не пражываюць і на момант узгарання іх дома не было.
Прычына ўзгарання высвятляецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС і Энерганагляд нагадваюць пра тое, што захаванне правілаў бяспекі дапаможа зберагчы жыццё і здароўе, захаваць маёмасць.
Забараняецца:
- пакідаць без нагляду уключанымі ў сетку электрапрыборы, за выключэннем тых, якія могуць знаходзіцца ў кругласутачным рэжыме працы;
- эксплуатаваць электраправады і кабелі з бачнымі парушэннямі ізаляцыі;
- карыстацца пашкоджанымі разеткамі;
- выкарыстоўваць самаробныя электранагравальныя прыборы;
- выкарыстоўваць часовую электраправодку, а таксама падаўжальнікі для харчавання электрапрыбораў.
Галіна АКБАЛ. Фота прадастаўлена раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях

