У спаборніцтвах было некалькі дыстанцый для спартсменаў рознага ўзроўню падрыхтоўкі. Беглі не толькі выхаванцы спартшколы, але і трэнеры. Напрыклад, Лізавета Кур'янчык не толькі падрыхтавала да чэмпіянату сваіх вучняў, але і сама з добрым вынікам прабегла дыстанцыю.

Таксама на абласное першынство прыехалі дарослыя чэрвеньскія спартсмены-аматары, якія захапляюцца лёгкай атлетыкай. Напрыклад, Уладзімір Мажароўскі, нядаўна паспяхова адолеў Мінскі паўмарафон, праявіў сябе і ў Барысаве.

Характэрна, што на адкрыцці першынства спартсменаў вітаў духавы ваенны аркестр, які запрасілі з мясцовай ваеннай часткі. Музыкі ў форме стваралі асабліва бадзёры настрой.
Удзельнікі па выніках забегаў атрымлівалі ачкі, якія затым сумавалі. У выніку ў агульным заліку каманда нашага раёна заняла сёмае месца.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУР'ЯНЧЫК

