Дадатковая крыніца пенсійнага даходу ў выглядзе добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі стала асноўнай тэмай сустрэчы, якую ў рамках Адзінага дня інфармавання правёў з калектывам нафтабітумнага завода старшыня Мiнскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Дзмітрый Швайба. У гутарцы ўдзельнічала старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна.
Не чакаючы пенсійнага ўзросту, кожны можа вызначыцца з уласнай стратэгіяй жыцця - сацыяльна адказнай, арыентаванай на будучыню. Дзяржава гарантуе працоўную (салідарную) пенсію па ўзросце. Менавіта гэта пенсія выступае асноўнай крыніцай даходу пажылых грамадзян.
Указ Прэзідэнта Беларусі «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі» быў падпісаны 27 верасня. Гэтым дакументам з 1 кастрычніка 2022 года ўводзіцца дадатковы від пенсійнага страхавання - добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Дзмітрый Швайба растлумачыў прысутным, што з'яўленне новай добраахвотнай пенсійнай праграмы не закранае дзяржаўныя абавязацельствы па салідарнай пенсійнай сістэме: «Канстытуцыйныя гарантыі па сацыяльным забеспячэнні грамадзян у старасці, інваліднасці, у выпадку страты карміцеля застаюцца нязменнымі. Усе гарантыі дзяржавы па працоўных пенсій і павышэнню іх будуць няўхільна выконвацца».

Прафсаюзны лідэр патлумачыў усе ўмовы, па якім будзе заключацца дагавор на новы від пенсійнага даходу, Умовы яго атрымання і атрымання ў спадчыну, гарантыі і інфляцыйныя чаканні. З залы прагучала шмат пытанняў, на якія Дзмітрый Мікалаевіч даў вычарпальныя адказы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама некаторыя вытворчыя і сацыяльныя моманты.
Падрабязнасці чытайце ў друкаваным варыянце «Раённага весніка» ў суботу, 23 кастрычніка.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

