Большасць з іх прыезджыя, таму для маладых людзей арганізавалі экскурсію ў раённы краязнаўчы музей, каб яны пазнаёміліся з месцам, дзе трэба будзе жыць і працаваць некалькі бліжэйшых гадоў.
Старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Вабішчэвіч правяла цікавую і пазнавальную экскурсію па экспазіцыях музея, распавёўшы пра гісторыю Ігуменшчыны, у тым ліку пра развіццё медыцыны і гераічную працу чэрвеньскіх медыкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі райбальніцы Уладзімір Рандзiцкi павітаў маладых спецыялістаў, уручыў падарункі і выказаў надзею, што для многіх iгуменская зямля стане другой малой радзімай.
Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

