Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Кастрычнік 2021

Дзіяна Іванюк: «Чэрвенская паліклініка працуе ў штатным рэжыме»

Загадчыца Чэрвенскай паліклінікі Дыяна Іванюк распавяла аб працы ва ўмовах пандэміі.

- Дыяна Пятроўна, як змянілася праца ўстановы?

- Насуперак чуткам, праца паліклінікі раённай бальніцы застаецца ранейшай. Хворых з павышанай тэмпературай прымаюць у ізаляваным кабінеце насупраць актавай залы бальніцы. У вестыбюлі галоўнага корпуса на першым паверсе побач з гардэробам знаходзяцца вымяральныя прыборы для вызначэння тэмпературы і крывянага ціску. Гэтыя працэдуры пацыент можа зрабіць самастойна.

- Выкананне якіх працэдур прыпынена ў сувязі з пандэміяй?

-Не праводзім лячэнне ў аддзяленні дзённага знаходжання. Адклалі на час дыспансерызацыю (медагляды) і скрынінгавыя (абследаванне паталогій) мерапрыемствы. Акрамя гэтага, прыпынілі аказанне рэабілітацыйнай дапамогі і фізіятэрапію.

- Колькі лекараў-тэрапеўтаў вядуць прыём?

- Штодня на прыёме ў паліклініцы працуе два тэрапеўта. Адзін лекар задзейнічаны толькі на абслугоўванні выклікаў на даму з 8.00 да 17.00. Звязана гэта з тым, што стала менш пацыентаў, хто запісаўся на прыём у паліклініку, і больш людзей выклікаюць лекара на дом. Раней лекар наведваў хворых дома пасля таго, як завершыць прыём у паліклініцы. Гэта было не камфортна як пацыенту, так і ўрачу.

- Што з камісіямі, планавымі і прафаглядамi? Якія прыпынены, якія працягваюцца?

- Планавыя прафагляды праводзяцца па папярэднiм узгадненні з кіраўніцтвам арганізацыі. З 19 кастрычніка адноўлена работа кіроўчай камісіі. Праводзім агляд пацыентаў на МРЭК (медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія), калі выпадкі экстраныя. Астатнія, якія не тэрміновыя, пакуль адкладзены. Часова адменены планавыя агляды нованароджаных. Таксама пакуль не выдаем даведкі для захоўвання зброі.

- Ці вядуць прыём лекары іншых напрамкаў, акрамя тэрапеўтаў?

- Урачы-спецыялiсты працуюць у звычайным рэжыме. На прыёме ў кабінеце хірурга - два дактары. Прымаюць пацыентаў афтальмолаг, неўролаг, лор. Па серадах лекары выязджаюць да пацыентаў на дом па асобным графіку. Таксама па графіку выязджае ў населеныя пункты раёна перасоўны медыцынскі пункт.

- На паліклініку ўскладзеныя і абавязкі па вакцынацыі насельніцтва?

- Для зручнасці жыхароў Чэрвеня і раёна праводзім вакцынаванне не толькі ў паліклініцы, але і з выездам у месцы масавага знаходжання грамадзян. У прыватнасці, кожную суботу можна зрабіць прышчэпку ад Кавіда-19 на раённым кірмашы, якi праходзіць каля гарадскога стадыёна. Медработнікі там працуюць у свой выхадны і бясплатна.

Каб прайсці вакцынацыю ў паліклініцы, трэба звяртацца ў кабінет №10. Час працы кабінета - з 8.00 да 16.42. Амбулаторная карта не абавязковая. Пазней за гэты час жадаючыя вакцынавацца могуць звярнуцца да дзяжурнага лекара паліклінікі, які вядзе прыём да 19.00.

- Дзе, на Ваш погляд, зручней і бяспечней прышчапіцца - у паліклініцы ці іншым месцы?

- Я лічу, што лепш за ўсё зрабіць прышчэпку на працоўным месцы. Кіраўнік арганізацыі ўзгадняе з галоўным урачом час і месца правядзення вакцынацыі, паведамляе пра колькасць жадаючых, і лекары прыедуць у абумоўлены час. На сёння ўжо 28 арганізацый раёна скарысталіся такой магчымасцю.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць