Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Кастрычнік 2021

Статыстыка правапарушэнняў у Чэрвеньскім раёне за 9 месяцаў 2021 года

У структуры замахаў на жыццё, здароўе і маёмасць грамадзян значную частку складаюць злачынствы, якія здзяйсняюцца ў грамадскіх месцах і на вуліцах.

За дзевяць месяцаў гэтага года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ў грамадскіх месцах зарэгістравана 40 злачынстваў (аналагічны перыяд 2020 года - 39).

Віды злачынстваў:

- прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў - 1;

-крадзеж -18;

-рабаванне -2;

-угон -1;

-падпал -1;

-хуліганства -6;

-псаванне маёмасці -9;

-гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да работніка міліцыі - 2.

Найбольшая колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, зарэгістравана ў г.Чэрвень -18 і г.п.Смілавічы -13. Супрацьпраўныя дзеянні часцей за ўсё адбываліся ў суботу - 10, чацвер -7, сераду і пятніцу па 6 адпаведна, у начны час сутак - 17. У сельскай мясцовасці - 22 злачынства.

Дастаткова часта пацярпелыя з'яўляюцца «пасіўнымі» саўдзельнікамі здзейсненага супраць іх злачынства. Не закрытая сумачка, кашалёк або сотавы тэлефон у бакавой кішэні, дэманстрацыя змесціва свайго кашалька, пакінутая на прылаўку сумка, адчынены аўтамабіль, з якога здзяйсняецца крадзеж дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцяў.

Калі ж вы сталі ахвярай злачынства, то паспрабуйце запомніць прыкметы зламыснікаў, кірунак, у якім яны схаваліся, і своечасова паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне «102», 29202, (+37529 7794798).

Руслан Пракаповіч, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць