Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі.
Найбольш тыповыя - парушэнні схем падлучэння разліковых электралічыльнікаў, зрывы пломбаў, самавольнае падключэнне электрапрыбораў, абсталявання міма электралічыльнікаў. За 9 месяцаў 2021 года складзена 74 акты аб парушэнні Правілаў карыстання электраэнергіяй на агульную суму 16 тысяч 370 рублёў. На працягу дзесяці дзён пасля атрымання паведамлення парушальнік павінен выплаціць штраф. У адваротным выпадку жылы дом або кватэра будуць адключаныя ад электрасеткі. Паўторнае падлучэнне - платнае.
Паважаныя жыхары, калі вам вядома пра выпадкі самавольнага падключэння, пра грамадзян, якія выкарыстоўваюць безулікова электраэнергію, просім паведаміць па тэлефонах 25942, 29304.
Чэрвеньскі РЭС таксама нагадвае, што
- нельга блізка падыходзіць да трансфарматарных падстанцый, заходзіць унутр: абсталяванне тут знаходзіцца пад напругай 10 тысяч вольт і вышэй;
- нельга дакранацца і ўзбірацца на жалезабетонныя апоры лініі электраперадачы;
-нельга накідваць на правады дрот і іншыя прадметы.
Законапаслухмяныя паводзіны захаваюць вам жыццё і грошы!
Мікалай Суша, галоўны інжынер Чэрвеньскага РЭС

