Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Кастрычнік 2021

Аб карупцыі ў Чэрвеньскім раёне

Асноўную колькасць у структуры выяўленых злачынстваў па Мiнскай вобласці складаюць злачынствы, прадугледжаныя арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 430 КК (Атрыманне хабару). Да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў прыцягнута 64 грамадзяніна.

Найбольшая колькасць злачынстваў, змяшчаючых прыкметы карупцыі, зарэгістравана на тэрыторыі Мнскага (32), Барысаўскага (24), Дзяржынскага (12) і Пухавіцкага (10) раёнаў.

Пракуратурай Чэрвеньскага раёна ў бягучым годзе праведзена 4 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена 4 прадстаўлення, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 3 грамадзяніна, да адміністрацыйнай - 1.

Падчас правядзення праверкі ў Чэрвеньскай ЖКГ устаноўлена, што на прадпрыемстве дапускаюцца парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства. У адпаведнасці з законам, дзяржаўныя арганізацыі абавязаны праводзіць конкурсы, аўкцыёны ці іншыя працэдуры пры прыняцці рашэнняў аб правядзенні закупак.

У парушэннi названых патрабаванняў па праведзеных у 2020 г. працэдурах закупак з адной крыніцы не складаліся даведкі аб правядзенні закупкі. Па выніках праверкі прадпрыемству «Чэрвеньская ЖКГ» унесена прадстаўленне, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты адзін работнік.

Аналагічныя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства мелі месца і ў ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» (парушэнне заканадаўства аб закупках, парушэнні ў дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі).

Злачынствы карупцыйнай накіраванасці ў раёне не выяўлены.

Паводле інфармацыі пракуратуры Чэрвеньскага раёна

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць