Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Кастрычнік 2021

Павел Барбук і элітарны клуб: чэрвеньскі адзінаццацікласнік удзельнічае ў тэлевізійнай гульні «Што? Дзе? Калі?»

Аб'яву аб наборы ў беларускi элітарны клуб «Што? Дзе? Калі?» Павел убачыў у Інтэрнэце. Вырашыў паўдзельнічаць, бо ў яго за плячыма ўжо ёсць вялікі гульнявы вопыт, шмат перамог на розных турнірах і званне пераможцы тэлешоў «Я ведаю!»

Павел распавёў, што з лёгкасцю прайшоў абодва адборачныя этапы: «Гуляеш у розных камандах, складзеных з тых людзей, хто таксама прыйшоў на адбор. Арганізатары глядзяць, у першую чаргу, на тое, як ты абмяркоўваеш, што ведаеш, як накідваеш версіі, як аргументуеш. Але мае значэнне і знешнасць»

У камандзе, з якой Паша прайшоў адбор, гулялі яшчэ два гімназісты-адзінаццацікласнікі, двое студэнтаў і адзін малады журналіст. Усе хлопцы з розных гарадоў Беларусі, але з некаторымі Павел быў ужо знаёмы. З Вітольдам Машчанковым, напрыклад, яны шмат разоў гулялі ў адной камандзе на розных турнірах.

Многія чэрвенцы глядзелі па тэлевізары або ў ютубе гульню, у якой Павел Барбук, гуляючы ў камандзе капітана Дзяніса Смелякова, правільна адказаў на вырашальнае пытанне, пасля чаго хлопцы, перамогшы з лікам 6:2, атрымалі права на пастаяннае месца ў клубе і сталі галоўным прэтэндэнтам на выхад у фінал восеньскай серыі гульняў 2021 года. У роднай чацвёртай школе, дзе вучыцца гулец элітарнага клуба, хлопцы і настаўнікі шчыра ганарацца такім вучнем, Павел часта чуе словы адабрэння, захаплення і падтрымкі.

Павел прызнаны найлепшым знаўцам у другой адборачнай гульні. Яго кандыдатуру намінаваў генеральны дырэктар і старшыня праўлення «БНБ-банк» Лаша Акубардыя.

Паша атрымаў прэміяльную банкаўскую карту «БНБ-банка» з 500 рублямі на рахунку.

Чарговая тэлевізійная гульня беларускага элітарнага клуба «Што? Дзе? Калі?» з удзелам Паўла Барбука адбудзецца 3 снежня. Будзем глядзець і «хварэць». Не прапусціце той цудоўны выпадак, калі «хварэць» — гэта прыемна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

У якасці ілюстрацый выкарыстаны скрыншоты з відэа на ютубе

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць