Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 Кастрычнік 2021

Масцікі майстроў: нафтабітумны завод - адзін з пераможцаў у конкурсе будаўнічай прадукцыі

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Нафтабітумны завод» прызнана пераможцам XVIII Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы будаўнічы прадукт года-2021».

Узнагароду ўручылі на ўрачыстай цырымоніі ў Мінску ў кангрэс-холе дзелавога комплекса «Вікторыя Алімп». У цырымоніі ўдзельнічалі больш за 100 кіраўнікоў прамысловых, будаўнічых і праектных прадпрыемстваў краіны.

Званне пераможцы заводу прысуджана ў намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года». Завод прадставіў на конкурс прадукт «Масцікі бітумна-латэксныя эмульсійныя дахавыя і гідраізаляцыйныя «Elementum»». На думку журы, гэтыя масцікі адпавядаюць усім устаноўленым на тэрыторыі Беларусі патрабаванням у галіне якасці, валодаюць высокімі фізіка-тэхнічнымі характарыстыкамі і спажывецкімі ўласцівасцямі і адказваюць самым строгім запытам спажыўцоў.

Дырэктар нафтабітумнага завода Аляксандр Храмцоў распавёў, што дадзеныя масцікі прымяняюцца пры будаўніцтве і рамонце будынкаў і збудаванняў для гідраізаляцыі дахаў, падмуркаў, правядзення ўнутраных работ: «іх перавага ў тым, што, па-першае, у складзе адсутнічаюць растваральнікі, па-другое, іх можна наносіць як ручным, так і механізаваным спосабам».

У 2021 годзе масцікі актыўна ўжываліся ў Чэрвеньскім раёне: іх выкарыстоўвалі пры рамонце дзіцячага садка ў Любішына, дахаў шматкватэрных дамоў па вуліцы Мінскай у Чэрвені, у гарадскім пасёлку Смілавічы. Усе адрамантаваныя аб'екты атрымалі станоўчыя водгукі спажыўцоў.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць