У студэнцкім сэрвісным атрадзе - навучэнцы першага і другога курса Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя. Кіруе студэнцкім сэрвісам майстар вытворчага навучання ліцэя Аляксандр Арлоўскі.
Хлопцы робяць уборку памяшканняў і тэрыторый на будуемым жылым аб'екце ў Чэрвені. Праца працягнецца да пачатку лістапада. Як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк, літаральна праз некалькі дзён пачне працаваць яшчэ адзін такі атрад. Ён будзе базавацца ў ЖКГ. Абодва атрады арганізаваны пры садзейнічанні БРСМ.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Аляксандра Арлоўскага

