Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Лістапад 2021

«Давай, брат, удачы!» У Чэрвені пачаліся адпраўкі ў войска

З 25 кастрычніка да 18 лістапада на тэрміновую ваенную службу ва ўзброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, а таксама на службу ў рэзерве з Чэрвеньскага раёна прыбудуць 62 новых вайскоўца.

Як распавёў начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Аляксандр Дзюк, першая адпраўка адбылася непасрэдна 25 кастрычніка. Чатыры прызыўнікі з'ехалі ў пятую брыгаду спецыяльнага прызначэння, якая дыслакуецца ў Мар'інай Горцы, і адзін - у вайсковую камендатуру. На працягу тыдня адбылося яшчэ некалькі адгрузак. У аўторак войскі сувязі і навучальныя падраздзяленні Узброеных Сіл папоўніліся чатырма навабранцамі з Чэрвеншчыны. У сераду двое чэрвеньскіх хлопцаў папоўнілі войскі сіл спецыяльных аперацый, яны стануць сапраўднымі дэсантнікамі. У чацвер нашых землякоў сустракала навучальнае падраздзяленне ў Печах.

Падчас кожнай адпраўкі ў ваенкамаце збіраюцца бацькі, сваякі і сябры прызыўнікоў, якія праводзяць хлопцаў. Бацькі і старэйшыя браты даюць пажаданне сумленна выканаць свой абавязак, мамы крадком выціраюць слязінку, сяброўкі абяцаюць чакаць, сябры бадзёра ціснуць руку: «Давай, брат, удачы!» Жадаем усім нашым хлопцам служыць годна, быць прыкладам для аднапалчан і гонарам для бацькоў і землякоў.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Аляксандра Дзюка

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць