7 верасня 2021 каля 12.45 гадзін, кіроўца М. кіруючы аўтамабілем Крайслер, рухаючыся па 64-км аўтадарогі М-4 Мінск-Магілёў у напрамку г. Магілёва, паблізу вёскі Натальеўск Чэрвеньскага раёна, здзейсніў сутыкненне з трактарам МТЗ-952, які рухаўся ў счэпцы з прычапной бочкай РЖТ-10. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр аўтамабіля Крайслер ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы ДТЗ.
Грамадзян, якія з'явіліся відавочцамі дадзенага ДТЗ, альбо валодаюць інфармацыяй аб вышэй згаданым дарожна-транспартным здарэнні, просім паведаміць па тэлефонах 801714-51910 (аддзяленне ДАІ Чэрвеньскага РАУС), 801714-29202 (АДС Чэрвеньскага РАУС), альбо па тэлефоне 8029-2367118 (МТС). Канфідэнцыяльнасць прадстаўленай інфармацыі гарантуем.
ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ ЧЭРВЕНЬСКАГА РАУС