Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада па ўсёй краіне пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы акцыі падзелены на 3 этапы. Першы працягнецца з 1 па 12 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгас прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы.
З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, ССНУ, ліцэяў і каледжаў, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, напрыклад, студэнтам раскажуць аб наступствах курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах. Падобныя формы працы дадуць магчымасць навучэнскай моладзі атрымаць адказы на ўсе пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.
Мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, пройдуць на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах. Сустрэчы будуць прадстаўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках. Для замацавання атрыманых ведаў удзельнікам раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю. Далучацца да работнікаў МНС у гэтай справе прадстаўнікі УУС і аховы здароўя.

Фінальны этап пройдзе з 26 па 30 лістапада у месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках.
Работнікі прапаганды будуць актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт-прастору і СМІ. У сетцы інтэрнэт пройдзе конкурс«Я не палю ў пасцелі і табе не раю» на лепшае відэа на тэму небяспекі курэння ў пасцелі, і «Не прапальвай сваё жыццё». Для апошняга ўдзельнікам неабходна будзе зняць кароткі відэаролік «Курэнне ў ложку забівае - не пустыя словы» або «Маленькі недакурак - вялікая бяда» і выкласці яго ў сацыяльную сетку Instagram з адзнакай акаўнта @112.by і @mchs_cherven і хэштэгам (напрыклад, #курениевпостели, #окурокбеда, #112). Крэатыўныя і творчыя ўдзельнікі акцыі могуць стварыць «Бяспечную попельніцу», якая забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не дасць забыцца пра непатушаную цыгарэту.
І куды ж без традыцыйнай адраснай паштовай рассылкі бяспечнай карэспандэнцыі, а таксама званкоў ад работнікаў МНС? Гэтыя формы працы таксама знойдуць месца ў межах акцыі.
Рэкамендуем да прагляду фільмы «Ахвяры згубнай звычкі», «Слёзы Галубіцы».
Часам шкодная звычка аднаго чалавека забірае жыцці ўсёй сям'і… І можа быць занадта позна пазбаўляцца ад яе. Давайце разам зробім усё магчымае, каб нашыя дзеці, родныя і блізкія не паплаціліся жыццём за бестурботнасць курца.
Тэлефон службы ратавання 101 і 112.

