Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Лістапад 2021

Бяспека і «Восеньская кветка»: чэрвеньскія школьнікі праводзяць канікулы разам з Цэнтрам культуры

У восеньскі дзень канікул, калі бацькі на працы, усе гульні ў тэлефоне надакучылі і хочацца пагутарыць, асабліва прыемна прыйсці ў светлую і цёплую студыю пад дахам Цэнтра культуры і вольнага часу, дзе цябе сустрэнуць добразычлівыя дарослыя і вясёлыя аднагодкі.

У РЦКiВЧ правялі для дзяцей з чэрвеньскай СШ №3 майстар-клас «Восеньская кветка». Мілыя вырабы, зробленыя сваімі рукамі, можна падарыць маме, бабулі, сястрычцы, а можа быць, і камусці, хто сядзіць за суседняй партай!.. Навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак рабіць такую мілату майстар клуба народных промыслаў «Майстры Ігуменшчыны» Таццяна Мартынчык.

«Папярэджаны - значыць, узброены!»- так лічыць супрацоўнік РАНС Юлія Мурашка. Каб папярэдзіць дзяцей, як пазбегнуць небяспекі пажару і іншых надзвычайных сітуацый падчас канікул, а, зрэшты, і ў любы іншы час, яна правяла сустрэчу з хлопцамі якія прыйшлі ў Цэнтр.

Ну, і якія ж канікулы без вясёлых гульняў? Таму спецыялісты па працы з дзецьмі і моладдзю Цэнтра культуры і вольнага часу правялі для маленькіх гасцей інтэрактыўную праграму і флэшмоб «Ура, канікулы!»

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі КУЗЮТКIНАЙ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць