Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Лістапад 2021

Скажы не заробку «ў канверце»

Кожны работнік мае права на своечасовую і ў поўным аб'ёме выплату заработнай платы за выкананую працу.

На жаль, некаторыя працадаўцы выплочваюць сваім работнікам мінімальную заработную плату, астатняе аддаюць «ў канверце».

Парушэнні, якія звязаны з выплатай заробкаў «у канвертах», ўжо не першы год з'яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў, якое адпрацоўваюць падатковыя органы.

Так, інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Пухавiцкiм раёне ў выніку кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў быў устаноўлены факт не ўтрымання і пералічэння індывідуальным прадпрымальнікам (далей – ІП) у бюджэт падаходнага падатку з фізічных асоб. У перыяд ажыццяўлення дзейнасці (рознічны гандаль аўтамабільнымі дэталямі, вузламі і прыладамі), ІП прыцягваў да яе ажыццяўлення ў перыяд з 02.01.2020 па 31.03.2021 наёмную асобу з заключэннем працоўнага дагавора на поўную стаўку. За названы перыяд наёмнай асобе была выплачана заработная плата ў агульнай суме 6 000,00 рублёў, якая не была адлюстравана на рахунках бухгалтарскага ўліку, ведамасць па налічэнні заработнай платы таксама не вялася. Падаходны падатак з фізічных асоб у бюджэт не выплачваўся.

Інспекцыяй быў праведзены разлік падаходнага падатку з заработнай платы наёмнага работніка, які быў прад'яўлены ІП па паведамленні ў суме 480,87 рублёў. У цяперашні час падаходны падатак з фізічных асоб выплачаны ў бюджэт у поўным аб'ёме.

Адміністрацыйная адказнасць, якую нясе ІП за адсутнасць уліку налічаных або выплачаных (выдадзеных у натуральнай форме) даходаў альбо неадпаведнасць (няпоўнае адлюстраванне) даходаў ва ўліку наёмнай асобе прадугледжана арт.14. 3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і цягне накладанне штрафу ў памеры ад двух да дваццаці пяці базавых велічынь.

Такім чынам, дамоўленасць аб разліках «у канверце» прадугледжвае, што працаўнік рызыкуе застацца без сацыяльных гарантый, а наймальнік трапіць пад адміністрацыйную адказнасць.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць