Усяго ў Чэрвеньскім раёне за перыяд рэалізацыі праграмы з 2015 года па стане на 01.10.2021 сямейны капітал быў прызначаны 445 шматдзетным сем'ям.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2019 г. № 345 скарыстацца сродкамі сямейнага капіталу магчыма да дасягнення 18-гадовага ўзросту дзіцяці, у адпаведнасці з нараджэннем (усынаўленнем) якога прызначаны сямейны капітал. Скарысталіся правам на датэрміновае выкарыстанне сямейным капіталам за перыяд з 2020 года па стане на 01.10.2021 - 178 шматдзетных сем'яў, з іх 93% - на паляпшэнне жыллёвых умоў.
12 кастрычніка 2021 г. прыняты ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 389 «Аб выкарыстанні сямейнага капіталу», які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 г. Дакумент пашырае напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу і распаўсюджвае сваё дзеянне як на праграмы 2015-2019 гадоў, так і 2020-2024 гадоў.
Указам № 389 пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, які ўдасканальвае механізмы падтрымкі шматдзетных сем'яў.
Датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу дазваляецца на паляпшэнне жыллёвых умоў: набыццё долі жылога памяшкання, у выніку якога шматдзетная сям'я становіцца ўласнікам усяго жылога памяшкання; пагашэнне пазыкі, прадастаўленай арганізацыямі па месцы працы члена сям'і на будаўніцтва або набыццё жылля; пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкам па дамове пераводу доўгу (прыёму запазычанасці).
Сямейны капітал таксама можа быць датэрмінова выкарыстаны на атрыманне адукацыі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прадастаўленне медыцынскіх вырабаў для выканання складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у артапедыі, набыццё інвалідам, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў з парушэннямі органаў зроку, апорна-рухальнага апарата тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі ў грамадства.
Указам таксама прадугледжаны нормы па ўрэгуляванні пытанняў у частцы выключэння выпадкаў неабгрунтаванага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

