Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Лістапад 2021

Работнікі Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў актыўна вакцынуюцца супраць COVID-19

Ні ў каго ўжо не выклікае сумненняў, што каранавiрусная інфекцыя вельмі небяспечная не толькі для захварэўшага, але і для яго акружэння. І гэта – адзін з важных аргументаў у карысць прышчэпкі.

У цэнтры асаблівай увагі знаходзяцца сацыяльныя ўстановы. У чацвер карэспандэнт «Раеннага весніка» пабываў у Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзе брыгада медыкаў цэнтральнай раённай бальніцы - урач-анколаг Ягор Тоўсцік і фельчар-акушэр, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Яўген Ахрамовіч – праводзілі выязную вакцынацыю работнікаў.

- На сённяшні дзень у нас прышчэплена 167 супрацоўнікаў – паведаміла дырэктар дома-інтэрната Эла Барысава. – Прышчапляюцца, у першую чаргу, дзякуючы растлумачальнай працы, якую мы праводзім. У нашым калектыве, як і ў любым іншым, некаторым работнікам спатрэбіўся час для таго, каб вырашыцца на вакцынацыю. І гэта нармальна: у людзей могуць быць асцярогі, таму што не ўсе ведаюць як аб самiм захворванні, так і аб вакцыне супраць яго. Таму вельмі важна распавядаць людзям аб эфектыўнасці прышчэпак.

Па словах дырэктара, яшчэ з красавіка адміністрацыя дома-інтэрната праводзіла сходы працоўнага калектыву, вяла індывідуальныя гутаркі з людзьмі. Акцэнт рабіўся на тое, што праца сацыяльных і медыцынскіх работнікаў дома-інтэрната звязана з высокай рызыкай заражэння інфекцыйнымі захворваннямі і іх распаўсюджвання. Таму прафілактычныя прышчэпкі проста неабходныя.

У канцы верасня з работнікамі дома-інтэрната пагутарыў лекар агульнай практыкі цэнтральнай раённай бальніцы Вячаслаў Тарлоўскі. Спецыяліст патлумачыў, як працуе вакцына, для чаго трэба прышчапляцца, якія могуць быць пабочныя эфекты. Таксама па пытаннях прафілактыкі COVID-19 з калектывам некалькі разоў сустракалася галоўны санітарны ўрач раёна Наталля Свядыш.

Медсястра Кацярына Крук - мама дваіх дзяцей. Па яе словах, акрамя падапечных дома-інтэрната, трэба яшчэ паклапаціцца аб сабе і сваёй сям'і. Вірус маладзее, хварэюць не толькі дарослыя, але і дзеці.

У чацвер адзінаццаць работнікаў дома-інтэрната атрымалі другую дозу вакцыны Гам-КОВИД-Вак («Спадарожнік –V»). Яны распавялі, што першую прышчэпку перанеслі, у асноўным, без наступстваў. Толькі ў некаторых на працягу першых сутак нязначна падымалася тэмпература. Цяпер работнікі ўжо больш ведаюць пра карысць вакцынацыі і ўпэўнены, што калі нават і захварэюць пасля прышчэпкі, то перанясуць кавід у лёгкай форме. А хтосці ўжо прайшоў «праверку боем» і здолеў ацаніць эфектыўнасць вакцыны.

- Прышчапіцца вырашыла з асцярогі захварэць паўторна – кажа цырульнік дома-інтэрната Людміла Касцевіч. - Нядаўна мая сваячка падхапіла інфекцыю, а мы знаходзіліся ў блізкім кантакце. Але я не захварэла нават пасля адной дозы вакцыны. Па рэкамендацыях медыкаў, пасля кантакту з хворай вычакала чатырнаццаць дзён і сёння прышчапілася другі раз.

Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць