Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Лістапад 2021

Ненадакучліва - пра важнае: у чэрвеньскім Цэнтры творчасці правялі заняткі па бяспечных паводзінах

Як ненадакучліва расказаць дзецям аб правілах бяспечных паводзін у побыце? Як навучыць уважлівасці і асцярожнасці на дарогах і хуткаму алгарытму дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях? У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ведаюць сакрэт!

Для пачатку трэба падабраць аптымальны для гэтага час. Добра падыдуць канікулы, калі думкі хлопцаў не запоўнены ўрокамі і хатнімі заданнямі. А лепш за ўсё падыдуць менавіта восеньскія канікулы: вольнага часу шмат, а надвор'е не асабліва спрыяе праводзіць час за гульнямі ў двары. Чым яшчэ заняцца, як ні атрыманнем новых ведаў у коле сяброў і пад выразным кіраўніцтвам дарослых - напрыклад, педагогаў Цэнтра творчасці?

Далей трэба запрасіць спецыяліста і знаўцу ў сваёй вобласці. А лепш адразу дваіх. Скажам, супрацоўнікаў РАУС і РАНС. Трэба запрасіць самых таварыскіх і камунікабельных, каб распавесці даходліва маглі, і пагуляць, і пажартаваць, а ўжо калі і з падарункамі прыйдуць — брашурамі, улёткамі, флаерамi, — то лепш і не прыдумаеш!

Улічыўшы ўсе гэтыя ўмовы, вырашана было запрасіць на мерапрыемства начальніка Інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юлію Буркун і інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Юлію Мурашка. З такімі гасцямі поспех мерапрыемства гарантаваны.

Педагогі цэнтра вырашылі, што мерапрыемства павінна быць абавязкова інтэрактыўным, бо дзеці любяць гуляць. Выбралі гульні, дзе хлопцам трэба знайсці пару або працягнуць правіла пажарнай бяспекі. Гульня «Так-не» і «Святлафор» ідэальна ўпісаліся ў ідэю сцэнара. А «Рамонак бяспекі» дапамог успомніць правілы паводзінаў у грамадскіх месцах і з незнаёмымі людзьмі. На мерапрыемстве прысутнічалі практычныя элементы, бо можна сто разоў паўтарыць і не запомніць, і ўсяго адзін раз зрабіць - і гэта ў памяці застанецца назаўсёды.

Юлія Буркун і Юлія Мурашка прапанавалі дзецям самім паспрабаваць навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу, а таксама правялі прама падчас мерапрыемства сапраўдную навучальную эвакуацыю! Дзеці самі прызналіся, што гэта яны дакладна запомняць і ў выпадку небяспекі абавязкова сцямяць, што трэба рабіць! Каб было цікава нават самым юным, дадалі ў гульні некалькі мультыплікацыйных герояў, успаміналі сюжэты з фільмаў, каб хлопцам было прасцей зразумець, дзе правільныя паводзіны ў розных сітуацыях, а дзе не.

Гэты сумесны практычны занятак у Цэнтры творчасці назвалі «Засцеражом сябе самі» і прымеркавалі да комплекса мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы – «Восень–2021». На думку і дзяцей-удзельнікаў, і педагогаў атрымалася інтэрактыўна, пазнавальна і ўсё ў комплексе - і гульні, і забавы, і зносіны, і навучанне.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юліі БУРКУН

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць