Да гасцей далучыліся і чэрвеньскія ўдзельнікі. «Спорт у імя будучыні краіны» - так называліся спаборніцтвы, прысвечаныя 70-годдзю Чэрвеньскай СДЮШАР.
Удзельнікі 2008-2012 гадоў нараджэння спаборнічалі на некалькіх дыстанцыях: эстафета 6х50 метраў, 25, 50, 100 метраў вольным стылем і 100 метраў комплексным плаваннем.
У эстафеце ўдзельнічалі шасцёра самых хуткіх, моцных і цягавітых прадстаўнікоў аддзялення плавання, на якіх трэнеры ўскладаюць вялікія надзеі. Гэта Марыя Трусевіч, Мікалай Махнач, Андрэй Белякоў, Валерыя Веснянко, Глеб Пенкрат і Аляксандра Кедзіч. Хлопцы не падвялі сваіх трэнераў і занялі ў эстафеце другое месца.

У індывідуальным заліку самага высокага выніку дамаглася Саша Кедзіч. У сваёй узроставай катэгорыі дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння яна заняла два першыя месцы: на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і 100 метраў комплексным плаваннем. Глеб Пенкрат сярод юнакоў 2008-2009 гадоў заняў трэцяе месца на дыстанцыі 100 метраў комплексным плаваннем.
У чарговы раз дамаглася поспеху і Лера Веснянко: сярод дзяўчынак 2010-2011 гадоў яна заняла першае месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і трэцяе ў комплексным плаванні.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

