Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Лістапад 2021

Нашы страмчэй: у Смілавічах завяршыўся абласны конкурс па эксплуатацыі сельгасмашын

У пятніцу скончыўся абласны конкурс па эксплуатацыі сельскагаспадарчых машын, які праходзіў на базе Смілавіцкага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя. Яго прадстаўнікі, якія спаборнічалі з удзельнікамі з дванаццаці профільных навучальных устаноў Міншчыны, парадавалі землякоў, паказаўшы выдатны вынік.

У межах конкурсу адбыўся круглы стол «Мая адукацыя – мая кар'ера». У дыялогу з ліцэістамі ўдзельнічалі начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Аляксандра Пятрова, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко, начальнік упраўлення механізацыі і інвестыцый камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Дзмітрый Давыдаў, дэкан факультэта «Тэхнічны сэрвіс у аграпрамысловым комплексе» Дзмітрый Жданко, начальнік рэспубліканскага вучэбна-вытворчага цэнтра Аляксандр Бяльдзейка, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Змачынская, галоўны інжынер ААТ «Запольскае» Аляксандр Шыдлоўскі.

Гаворка ішла аб тым, што прафесійная адукацыя ў нашай краіне – гэта складаная і шматпрофільная сістэма, якая паспяхова развіваецца, з'яўляючыся прадметам гонару сярод дзяржаў блізкага і далёкага замежжа.

Заключным этапам двух насычаных, напружаных, але вельмі цікавых конкурсных дзён стала ўзнагароджанне. Усе 13 каманд, якія складаюцца з пары навучэнец - майстар вытворчага навучання, атрымалі дыпломы за ўдзел і каштоўныя падарункі.

Абодва прадстаўнікі Смілавіцкага ліцэя - навучэнец Мікіта Палонскі і майстар вытворчага навучання Аляксей Кахновіч - атрымалі дыпломы першай ступені, стаўшы пераможцамі гэтага прэстыжнага конкурсу.

Больш падрабязна аб двух днях спаборніцтваў чытайце ў найбліжэйшым друкаваным варыянце раёнкі.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць