Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Лістапад 2021

Бяспечная шклоамываючая вадкасць, як абраць!?

ДУ «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» рэкамендуюць уладальнікам аўтамабільнага транспарту ўважліва паставіцца да выбару шклоамываючай вадкасці, у тым ліку нізказамярзаючай.

Зімовыя шклоамываючыя вадкасці вырабляюць у асноўным з раствораў спіртоў з вадой з даданнем мыйных сродкаў (павярхоўна-актыўных рэчываў), араматызатараў, фарбавальнікаў. Ізапрапілавы спірт дазволены да выкарыстання пры вытворчасці шклоамываючых вадкасцяў. Ён мае непрыемны, рэзкі пах, які нагадвае ацэтон, які цяжка перабіць нават канцэнтраванымі аддушкамі, аднак гэты спірт не таксічны для чалавека.

Звяртаем Вашу ўвагу, што шклоамываючую вадкасць трэба набываць толькі ва ўстаноўленых месцах гандлю. Выбіраючы абмываючыю вадкасць, варта звярнуць адмысловую ўвагу на яе вонкавы выгляд і пакаванне: каністра (фляга, бутля) павінна быць герметычна зачынена, пажадана, каб тара была празрыстая, этыкетка на ёй павінна быць роўна налеплена і ўтрымоўваць максімум інфармацыі, тэрміны прыдатнасці, склад, прызначэнне, умовы захоўвання, звесткі аб вытворцу з указаннем адрасу, назвай прадукцыі, меры засцярогі.

Пры куплі шклоамывальнай вадкасці варта ўважліва паставіцца да яе выбару. Вадкасць павінна адпавядаць шэрагу патрабаванняў:

- павінна змываць рэшткі хімічна ўстойлівага дарожнага бруду;

- яна не павінна пакідаць пацёкаў, налётаў і вясёлкавых плёнак;

- павінна быць нейтральнай да лакафарбавага пакрыцця кузава, гумавых і пластмасавых дэталяў;

- не павінна замярзаць пры адмоўных тэмпературах, пазначаных на этыкетцы;

- быць бясшкоднай для здароўя вадзіцеля і пасажыраў.

У адпаведнасці з Адзінымі санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаным Рашэннем Камісіі Мытнага саюза №299 ад 28.05.2010г. устаноўлены дапушчальны ўзровень метанолу не больш за 0,05%.

Урач-гігіеніст аддзела гігіены

ДУ «Чэрвеньскі РЦГіЭ» Качэрга А.У.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць