Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк, удзельнічаць у конкурсе могуць маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб'яднанні, фарміраванні, зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі, установы адукацыі і арганізацыі, ініцыятыўныя групы грамадзян-членаў грамадскіх аб'яднанняў.
Якія ініцыятывы можна падаць на конкурс? Гэта могуць быць праекты, накіраваныя на ўцягванне моладзі ў творчую дзейнасць і сацыяльную практыку, павышэнне грамадзянскай актыўнасці або раскрыццё патэнцыялу.
Заяўку можна падаць, накіраваўшы на працягу лістапада пакет дакументаў і іх электронную версію заказным лістом з апавяшчэннем або кур'ерам на адрас: Мінск, вуліца Карла Маркса, 40, Грамадскае аб'яднанне БРСМ. Наталля Семянюк адзначыла, што ў Чэрвені шмат таленавітай моладзі, таму яна ўпэўнена, што праектаў ад нашых землякоў будзе пададзена шмат.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

