Сорак вучняў рознага ўзросту прыняла школа на аздараўленне ў дзіцячы лагер дзённага знаходжання «Ігуменята».
Як выхаваць у школьнікаў патрыятызм? Гэта пытанне актуальна і на канiкулах. Вядома ж, праз павагу да гераічнага і гістарычнага мінулага сваёй краіны, культуры свайго народа, любоў да роднай мовы і прыгажосць роднай прыроды. І дзе, як не ў музеі, хлопцы могуць пагрузіцца ў гістарычнае асяроддзе... На канiкулах «Ігуменята» змаглі павандраваць па роднай Беларусі. На сустрэчу з імі прыехалі супрацоўнікі Беларускага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Яны правялі для школьнікаў майстар-класы. З дапамогай віртуальнага «Музея ў чамаданчыку» госці дапамаглі дзецям здзейсніць падарожжа ў краіну герояў твораў класіка літаратуры, паспрабаваць свае сілы ў пазнавальна-займальнай гульні. Пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з відэафільмам з серыі «Гарады Беларусі... Чэрвень». Восеньскія канікулы запомняцца «Ігуменятам» і паездкай у сталіцу на экскурсію ў Беларускі нацыянальны гістарычны музей. Не засталося ў баку і ваенна-патрыятычнае выхаванне. Старшакласнікі аздараўленчага лагера разам з камісарам Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрыем Сініцкім пабывалі на Днi адчыненых дзвярэй у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Не забыліся школьнікі і пра важнасць клопату аб экалогіі і ўласнай бяспецы. Яны працавалі над калажамі на экалагічную тэму, удзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме «Бяспечныя канікулы». І вядома, весела праводзілі час. Бо канікулы - час для забаў і яркіх эмоцый. «Ігуменята» танцавалі на дзіцячай дыскатэцы «Запальвай-ка!», гулялі ў марафоне «Iншы свет», творча развіваліся на занятках «Кветачка-вясёлка» і пакаралі спартыўныя вяршыні на Днi спорту «Спорт. Здароўе. Прыгажосць!»
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

