Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Лістапад 2021

Выйсце ёсць: чэрвеньскія інтэлектуалы сабралі «ПІН-код»

Звычайна на восеньскіх канiкулах заўсёды праводзілася шмат інтэлектуальных турніраў для школьнікаў. Эпідэміялагічная сітуацыя ўносіць карэктывы ў інтэлектуальны рух - збірацца не рэкамендуецца. Але не тыя людзі знаўцы, каб не прыдумаць выхад!

Як распавяла кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў Ірына Вабішчэвіч, дружалюбныя клубы інтэлектуальных гульняў абменьваюцца гульнявымі матэрыяламі і параўноўваюць вынікі: «На канiкулах клуб «РА» з Лепеля і яго крэатыўны кіраўнік Віктар Радзько падалі для 7-8 класаў чэрвеньскай чацвёртай школы гульню «ПІН-код». Адказам на кожны з дваццаці відэапытанняў была лічба або лік, з якіх трэба было скласці код».

Перамог у гэтай арыгінальнай гульні Станіслаў Манулік з 8 «Б» класа. Характэрна, што ён ведае не толькі колькасць месцаў на хакейнай штрафной лаве і даты першага кругасветнага падарожжа, але і колькасць спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак, якім устаноўлены памятныя дошкі ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Чэрвеньскі клуб «Ігумен» дзякуе Лепельскім інтэлектуалам і рыхтуюць пакет пытанняў у адказ.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны Вабішчэвіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць