Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Лістапад 2021

Чэрвеньская ЖКГ расказала аб развіцці энергаэфектыўнасці ў раёне

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння. Яго мэта – прыцягнуць увагу да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Адзін з лідэраў па энергазберажэнню ў нашым раёне – Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка. Як распавёў «Раеннаму весніку» начальнік кацельнай гаспадаркі гэтага прадпрыемства Уладзімір Клім, у бягучым годзе ЖКГ у некалькі этапаў замяніла асвятляльныя прыборы на больш энергаэфектыўныя. Пераўтварэнні закранулі вулічнае асвятленне прыватнага сектара, а таксама прыдамавога асвятлення і месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах.

Таксама ЖКГ праводзіць замену зношаных цеплатрас, удасканальвае сістэму цеплазабеспячэння. У прыватнасці, дэцэнтралізаваныя наземныя цепласеткі да раённай ветэрынарнай станцыі ў Чэрвені і ў гарадскім пасёлку Смілавічы на вуліцы Садовай. У кацельні вёскі Новыя Зялёнкі зношанае помпавае абсталяванне заменена на сучаснае энергаэфектыўнае з устаноўкай частотных пераўтваральнікаў.

- Энергазберажэнне - гэта комплекс мер і працэдур, якія выгадны эканамічна, – кажа Уладзімір Клім. - Сёлета з пачатку лютага мы зэканомілі паліўна-энэргетычных рэсурсаў на 49381 рубель.

Начальнік кацельнай гаспадаркі таксама распавёў аб леташніх мерапрыемствах, прыбытак ад якіх паступае цяпер. Так, у мінулым годзе былі ўкаранёны пласціністыя цеплаабменнікі замест кожухатрубных у індывідуальных цеплавых пунктах, заменены цеплатрасы, кацёл у кацельні аграгарадка Заполле і асвятляльныя прылады.

- Варта згадаць і кацельню ў Чэрвені, якую ўвялі ў эксплуатацыю ў 2019 годзе - адзначыў Уладзімір Клім. - Яна ацяпляе і дае гарачую ваду амаль у 1100 кватэр горада, два дзіцячыя садкі, чацвёртую школу, цэнтральную раённую бальніцу, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, філіял Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Кацельня працуе на мясцовым біяпаліве - дранцы, што дазваляе пазбегнуць выкарыстання імпартаванага прыроднага газу. Гэта чыстая эканомія.

Уладзімір Клім падкрэсліў, што самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступны кожнаму для прымянення ў побыце.

Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць