Цукровы дыябет - гэта хранічнае захворванне, калі падстраўнікавая залоза ў сілу розных прычын не выпрацоўвае дастатковую колькасць інсуліну ці калі арганізм не можа эфектыўна выкарыстоўваць выпрацоўваемы ім інсулін.
Інсулін неабходны для дастаўкі клеткам нашага арганізма глюкозы, якая паступае ў кроў пасля пераварвання ежы і забяспечвае тканіны энергіяй. Недахоп інсуліну прыводзіць не толькі да павышэння ўзроўню цукру ў крыві, але і да парушэння працы практычна ўсіх органаў і сістэм арганізма, так як інсулін прымае актыўны ўдзел у абмене бялкоў, тлушчаў і вугляводаў.
Чым небяспечны цукровы дыябет? Захворванне можа развівацца на працягу многіх гадоў, не выклікаючы ніякіх прыкмет турботы. Менавіта таму цукровы дыябет з'яўляецца адной з асноўных прычын: страты зроку, нырачнай недастатковасці, інсульту, інфаркту, ампутацыі ніжніх канечнасцяў.
Самымі распаўсюджанымі тыпамі захворвання з'яўляюцца цукровы дыябет 1 і 2 тыпаў. Цукровы дыябет 1 тыпу называюць «дыябетам маладых», так як ён характэрны для дзяцей і асоб маладога ўзросту. Больш распаўсюджаным з'яўляецца дыябет 2 тыпу, доля якога складае больш за 85% і дыягнастуецца пераважна ў людзей ва ўзросце старэй за 45 гадоў.
У цяперашні час у свеце налічваецца больш за 400 мільёнаў пацыентаў з цукровым дыябетам, пры гэтым мяркуецца, што кожны другі пацыент не выяўлены. У Беларусі колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам 2 тыпу складае больш за 300 тысяч, з дыябетам 1 тыпу – звыш 17 тысяч чалавек. За апошнія дваццаць гадоў колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам павялічылася ў 3 разы. Штогод спецыялісты выяўляюць 8-10% новых выпадкаў захворвання.
Характэрнымі сімптомамі для цукровага дыябету з'яўляюцца: пастаяннае пачуццё голаду, павышаная смага, пачашчанае мачавыпусканне, страта вагі (пры дыябеце 1 тыпу), лішняя вага цела (пры дыябеце 2 тыпу), рэзкае пагаршэнне зроку, павышаная стамляльнасць, слабасць, паколванне і здранцвенне кончыкаў пальцаў, скурны сверб.
Асноўнымі фактарамі рызыкі цукровага дыябету з'яўляюцца: няправільнае харчаванне, празмернае ўжыванне салодкага, генетычная схільнасць, узрост (чым старэй чалавек, тым вышэй ступень рызыкі), зніжэнне фізічнай актыўнасці, залішняя маса цела, стрэсавыя сітуацыі, курэнне і празмернае ўжыванне алкаголю.
У адрозненне ад многіх іншых хранічных захворванняў, дыябет можна лячыць, а яго ўскладненні прадухіліць ці адтэрмінаваць з дапамогай дыеты, рэгулярнай фізічнай актыўнасці, медыкаментознага лячэння і кантролю цукру ў крыві, а таксама лячэння ўскладненняў.
Вядзіце здаровы лад жыцця і гэта лепшая прафілактыка не толькі цукровага дыябету.
Будзьце здаровы! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ», 2021 г.

