Аналіз паказвае, што значная колькасць супрацьпраўных дзеянняў здзяйсняецца грамадзянамі, злоўжываючымi спіртнымі напоямі, часта нідзе не працуючымі, якія стаяць на ўліках у органах унутраных спраў.
У рамках правядзення комплексу дадатковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі будзе ўзмоцнены кантроль у дачыненні да асоб, якія злоўжываюць алкаголем.
Сумесна з ЖКГ будуць праводзіцца адпрацоўкі кватэр і дамоў з рэпутацыяй «прытон» з прымяненнем да пражываючых грамадзян мер прафілактычнага ўздзеяння.
Супрацоўнікамі міліцыі, сумесна з прадстаўнікамі аховы здароўя, адукацыі і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі будуць наведаны па месцы жыхарства грамадзяне, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік за правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення, у тым ліку здзейсненых у адносінах да членаў сям'і.
Супрацоўнікамі РАУС будзе ініцыявана правядзенне пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, выязных пасяджэнняў суда, а таксама прыняцце рашэнняў, на пастаянна дзеючай камісіі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, аб неабходнасці накіравання ў ЛПП працаздольных, непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Па ўсіх фактах парушэння грамадскага парадку, у першую чаргу распівання спіртнога ў неўстаноўленых месцах, наяўнасці ў жылым сектары «прытонаў» і жыхароў, якія рэгулярна парушаюць спакой грамадзян, неабходна звяртацца ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102.

