Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Снежань 2021

У Чэрвеньскі музей прыехалі васкавыя фігуры з Санкт-Пецярбурга

Пазнавальна-адукацыйную выставу ў рамках духоўна-патрыятычнага праекта «Святыя заступнікі Айчыны» ў першы дзень снежня адкрыў яе куратар, прадстаўнік Санкт-Пецярбургскага музея васкавых фігур Уладзіслаў Асака.

На выставе прадстаўлены дзве экспазіцыі: «Тайная вячэра» - васкавая копія фрэскі Леанарда Да Вінчы, якая паказвае апошнюю трапезу Ісуса і яго вучняў і «Святыя заступнікі Айчыны», якая распавядае пра герояў, якія служаць прыкладам барацьбы і подзвігу, міласэрнасці і любові. У дзень адкрыцця на экскурсію прыйшлі святар Аляксандр Лазоўскі, члены аматарскага клуба «Бонда», студэнты будаўнічага ліцэя.

Краязнаўчы музей запрашае наведаць новыя экспазіцыі. Гасцей сустрэнуць рэалістычныя васковыя фігуры Ісуса, апосталаў, святых заступнікаў, выдатных гістарычных асоб, паэтаў і пісьменнікаў. А экскурсаводы музея раскажуць аб жыцці вялікіх падзвіжнікаў, аб іх духоўных і маральных прынцыпах і сапраўдных подзвігах у імя любові да Чалавека і Айчыны. Выстава працягнецца да 19 снежня.

Галіна АКБАЛ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць