Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Снежань 2021

Павер у «Мару»: у Чэрвені адкрылася новая цырульня

У самым цэнтры горада, побач з крамай «Еўраопт» і Беларусбанкам, дзве смелыя дзяўчыны зусім нядаўна адкрылі свой бізнэс.

Таццяна Мяшкова і Кацярына Снытко - цырульнікі са стажам, таму і выбар дзейнасці выпаў на тое, што яны ўмеюць і любяць рабіць. Узялі ў арэнду памяшканне на першым паверсе былога рэстарана «Славянка». Закупілі абсталяванне, мэблю, і вось мара пачала збывацца - іх ужо наведалі і засталіся задаволенымi першыя кліенты.

Цырульня «Мара» працуе штодня без выхадных і перапынкаў на абед.

У буднія дні з 8.30 да 18.00, у суботу і нядзелю - з 8.30 да 15.00.

Тут няма папярэдняга запісу: кліента абслугоўваюць адразу, як толькі ён прыйшоў. Адрас – вуліца Карла Маркса, 12. Прыходзьце і ажыццяўляйце свае самыя смелыя задумкі наконт стрыжкі і прычоскі, няхай у «Мары» здзяйсняюцца мары чэрвенцаў аб прыгожай і стыльнай знешнасці.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць