Праграма «Настаўнік для Беларусі» працуе з праблемай адукацыйнай няроўнасці і імкнецца зрабіць так, каб кожнаму дзіцяці была аднолькава даступна якасная і сучасная адукацыя, а настаўнікі маглі б цалкам рэалізоўваць свой патэнцыял і прафесіяналізм.
Удзельнікам Праграмы могуць стаць настаўнікі, якія ўжо працуюць у школе і хочуць атрымаць падтрымку сваёй дзейнасці і ідэй. А таксама, каб стаць «настаўнікам для Беларусі», не абавязкова мець педагагічную адукацыю. У Праграме чакаюць людзей з розных сфер і гатовы іх падтрымаць у імкненні стаць настаўнікам.
У чэрвені 2021 года Праграме «Настаўнік для Беларусі» споўнілася два гады. За два гады Праграма вырасла да 38 удзельнікаў і 29 школ-партнёраў з вёсак, аграгарадкоў, раённых цэнтраў з усіх абласцей Беларусі.
І зараз «Настаўнік для Беларусі» шукае новых герояў — актыўных людзей, гатовых стаць для дзяцей тым важным дарослым, які дапаможа паверыць у сябе, адкрые свет магчымасцяў, пакажа, што кожны здольны дасягаць самых смелых мэт незалежна ад месца свайго нараджэння і стартавых умоў.
Усе ўдзельнікі Праграмы праходзіць чатыры этапы адбору: анкета, дыстанцыйнае інтэрв'ю, групавы тур і летні інтэнсіў. На працягу 2-х гадоў працуюць у рэгіянальнай, сельскай ці гарадской школе настаўнікамі. Яны вучаць і натхняюць, рэалізуюць праекты, адкрываюць новыя напрамкі і вераць у патэнцыял кожнага дзіцяці, у магчымасці яго росту і развіцця. Праграма аказвае ўдзельнікам куратарскую, метадычную, праектную і фінансавую падтрымку, фарміруе актыўную супольнасць настаўнікаў-лідэраў, рэалізуе адукацыйныя спецпраекты.
Праграма «Настаўнік для Беларусі» рэалізуецца мясцовым адукацыйным фондам «Новая школа» пры падтрымцы Сбер банка і Міністэрства адукацыі.
Фонд «Новая школа» аказвае ўдзельнікам фінансавую падтрымку: штомесячную стыпендыю (250 BYN), а таксама дапамогу ў аплаце арэнды жылля пры пераездзе (150/250 BYN - сельская/гарадская мясцовасць). Ініцыятывы Праграмы таксама падтрымліваюць партнёры: кампаніі, прадстаўнікі бізнесу і прыватныя донары.
«Настаўнік для Беларусі» - гэта рэальная магчымасць узяць змены ў свае рукі і мяняць грамадства, у якім жывеш, праз адукацыю і разам з аднадумцамі.
Першая хваля набору ў Праграму працягнецца да 23 студзеня. Увесь перыяд набору на новы сезон будзе доўжыцца да канца мая.
Тых удзельнікаў, хто паспее запоўніць анкету ў першую хвалю, чакае падарунак — запіс вэбінара «Выкарыстанне інструментаў коучінга ў працы настаўніка». А тыя, хто пройдзе другі этап адбору (дыстанцыйнае інтэрв'ю), атрымаюць індывідуальную коуч-сесію.
Даведацца пра падрабязнасці ўдзелу ў Праграме можна тут: http://teach4.by/uchastnikam.
Запоўніць анкету тут: http://teach4.by/anketa.
Даведацца, як стаць школай-партнёрам, можна тут: http://teach4.by/school.
Праграму «Настаўнік для Беларусі» можа падтрымаць любы чалавек ці арганізацыя. Пра тое, як можна дапамагчы Праграме: http://teach4.by/podderzhat і стаць партнёрам: http://teach4.by/partners.

