Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Снежань 2021

Чэрвеньскае прадстаўніцтва Белдзяржстраха святкуе стогадовы юбілей

Чэрвеньскае прадстаўніцтва Белдзяржстраха ўтварылася ў 1960 годзе, адлучыўшыся ад Бярэзінскай міжраённай інспекцыі. І вось ужо больш за 60 гадоў у калектыве прадстаўніцтва, змяняючы адзін аднаго, працуюць актыўныя, адукаваныя, мэтанакіраваныя спецыялісты і страхавыя агенты. Якія б буры ні бушавалі ў жыцці або ў прыродзе, страхавальнікі заўсёды атрымаюць страхавую абарону. Па выніках працы за 2020 год у рэспубліканскім рэйтынгу сярод адасобленых падраздзяленняў сваёй групы ў Чэрвеньскага прадстаўніцтва - 1 месца.

Дыпломам пераможцы

Стогадовы юбілей Белдзяржстраха работнікі прадстаўніцтва сустракаюць у абноўленым будынку, рамонт якога скончыўся ў 2020 годзе. Сёння страхавую абарону жыхароў раёна забяспечваюць 25 чалавек, якія валодаюць неабходнымі ведамі і ўменнямі, аб'яднаныя агульнасцю мэт і задач.

Галоўнае багацце любой арганізацыі - кадры. З 2015 года дружны калектыў узначальвае Анатоль Ульянаў. Гэта кампетэнтны, ініцыятыўны, чулы кіраўнік, працуе ў сістэме Белдзяржстраха больш за дваццаць гадоў, прайшоў шлях ад спецыяліста па транспарце да дырэктара. Аснова калектыву — граматныя спецыялісты. Амаль сорак гадоў працуе ў Белдзяржстраху намеснік дырэктара Алена Iльмоўская, у яе велізарны вопыт практычнай працы, які яна з радасцю перадае маладым калегам.

Анатоль Ульянаў, Арцём Русак, Алена Ільмоўская і Марына Ігнаценка

Андрэй Мількевіч - вядучы эканаміст прадстаўніцтва, адукаваны, адказны і ініцыятыўны работнік са стажам больш за семнаццаць гадоў. Бухгалтарскі ўлік - у надзейных руках Марыны Ігнаценкі. Яна працуе ў прадстаўніцтве больш за дванаццаць гадоў, з іх тры гады - галоўным бухгалтарам.

Правільнасць і своечасовасць страхавых выплат залежыць ад суладнай працы сектара страхавання і ўрэгулявання страт, які ўзначальвае Арцём Русак. Пад яго кіраўніцтвам вось ужо дзесяць гадоў працуюць прафесіяналы сваёй справы - вядучыя спецыялісты Анжэла Дормаш і Лара Шэлехава. Лара Віктараўна ўзначальвае прафсаюзны камітэт, робіць жыццё калектыву цікавей, арганізоўваючы розныя культурна-масавыя мерапрыемствы.

Андрэй Мількевіч, Анжэла Дормаш, Васіль Лазоўскі, Галіна Цішкевіч

У аснове паспяховай работы прадстаўніцтва – разуменне, што ўсё робяць адну агульную справу. Годны ўклад у развіццё страхавання ўносяць страхавыя агенты. Яны не звяртаюць увагі на прыватнасці і асабістыя моманты: не той настрой, выхадны або працоўны дзень - страхавы агент павінен выканаць сваю працу выразна і прафесійна.

Больш за дваццаць сем гадоў працуе ў прадстаўніцтве Наталля Чыжанькова. Сёлета яе ўзнагародзілі Дыпломам «Лепшы страхавы агент Мінскай вобласці». Больш за дваццаць гадоў працуюць і дамагаюцца высокіх вынікаў Ларыса Куніцкая, Надзея Гляцэвіч, Алена Бурдак і Наталля Зыкава. Наталлі Васільеўне ў 2021 годзе аб'яўлена падзяка кіраўніцтва рэспубліканскага прадпрыемства Белдзяржстраха.

Страхавыя агенты

Васемнаццаць гадоў аддаў Белдзяржстраху страхавы агент Ігар Хасяневіч, больш за дзесяць гадоў працуюць у прадстаўніцтве Таццяна Абчугская і Алена Няборская. Імкнуцца не адставаць ад калег і тыя, хто прыйшоў у калектыў нядаўна. Гэта вядучыя спецыялісты Жанна Знаскевіч, Святлана Качашкова, Васіль Лазоўскі, вядучы бухгалтар Галіна Цішкевіч, страхавыя агенты Аляксандра Краснагір, Вікторыя Яскевіч, Святлана Сіманава, Вольга Васілеўская і Сяргей Краўчанка. Мудрасць і жыццёвы вопыт, памножаны на энергію маладосці, дазваляе вырашаць задачы любой складанасці.

Многіх спецыялістаў і страхавых агентаў Чэрвеньскага прадстаўніцтва за добрасумленную працу неаднаразова ўзнагароджвалі граматамі і каштоўнымі падарункамі. Многія гады калектыў працуе стабільна і дамагаецца высокіх вынікаў, неаднаразова займаў першыя месцы ў абласным і рэспубліканскім рэйтынгу. Напрыклад, па выніках працы за 2020 год у рэспубліканскім рэйтынгу сярод адасобленых падраздзяленняў сваёй групы ў Чэрвеньскага прадстаўніцтва - 1 месца.

Дружная каманда прафесіяналаў годна прыняла і працягнула эстафету дасягненняў папярэднікаў - паважаных ветэранаў. У сувязі са 100-годдзем Белдзяржстраха віншаванні і падзяка — ветэранам прадстаўніцтва. Гэта Фёдар Сцяпанавіч Шчурок, дырэктар прадстаўніцтва з 1983 па 2015 год, узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Белдзяржстраха»; Валянціна Браніславаўна Жвірбля і Надзея Іванаўна Найдовіч, якія аддалі Белдзяржстраху па 35 гадоў; Жанна Гвідонаўна Шукан, Вольга Савельеўна Баравік, Валянціна Уладзіміраўна Мардасевіч, Святлана Усеваладаўна Шкаруба, якія прапрацавалі ў сістэме Белдзяржстраха больш 30 гадоў; Людміла Уладзіміраўна Зяневіч, Наталля Міхайлаўна Котава, Надзея Канстанцінаўна Раманёнак, Раіса Мікалаеўна Табалевіч, Марыя Арцёмаўна Волчак, Надзея Міхайлаўна Сіўчык, стаж якіх у Белдзяржстраху – больш 20 гадоў. Больш за 15 гадоў працавалі ў прадстаўніцтве Галіна Феліксаўна Жураўская, Вера Ільінічна Карповіч і Наталля Барысаўна Давідовіч. Дзесяць з паловай гадоў адпрацавала ў прадстаўніцтве і сышла на заслужаны адпачынак Галіна Генадзьеўна Шчурок.

Паважаныя калегі! Прыміце віншаванні з юбілеем! Усім поспехаў, фінансавай стабільнасці, натхнення і аптымізму.

Паводле інфармацыі Алены ІЛЬМОЎСКАЙ запісала Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць