Святлана Леанідаўна кожнаму дзіцяці паднесла індывідуальны падарунак, які можна выкарыстоўваць, як цацку на карэкцыйных занятках. А дзяўчаты з Цэнтра творчасці Ірына Дарафейчык, Аліна Богук, Ганна Шастакова, і Марыя Велюго згулялі з хлопцамі ў рухомыя гульні, разгадалі шмат вясёлых загадак, развучвалі танцавальныя рухi. Увогуле, ад душы павесяліліся. Госці паабяцалі хлопцам прыйсці да іх пад Новы год з казачнымі героямі.
Галіна Гамеза, фота аўтара

