Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Снежань 2021

Таццяна Ермаловіч аб працаўладкаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі

3 снежня абвешчаны Міжнародным днём інвалідаў. Ва ўсіх краінах свету ёсць людзі з інваліднасцю. Іх колькасць у свеце значная і працягвае расці. Не з'яўляецца выключэннем у гэтым і Рэспубліка Беларусь - колькасць інвалідаў у краіне складае 6 працэнтаў у агульнай структуры насельніцтва. У Чэрвеньскім раёне зарэгістравана 1 232 атрымальнікі пенсіі па інваліднасці. Аб магчымасцях працаўладкавання інвалідаў у нашым раёне пагаварылі з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Чэрвеньскага райвыканкама Таццянай Ермаловіч.

-Таццяна Рыгораўна, хто з інвалідаў можа прэтэндаваць на працаўладкаванне?

-Інвалідам з улікам індывідуальных праграм рэабілітацыі (ІПР) забяспечваецца права працаваць у наймальнікаў са звычайнымі ўмовамі працы, а таксама ў спецыялізаваных арганізацыях, цэхах і на ўчастках.

За 10 месяцаў 2021 года ў сектар занятасці насельніцтва паступіла 72 індывідуальныя праграмы ў адносінах да інвалідаў: трэцяй групы - 68, другой групы - 3, першай групы - 1. 67 з іх маюць працоўныя і прафесійныя рэкамендацыі.

Заканадаўствам Беларусі замацавана сістэма дадатковых мер, накіраваных на забеспячэнне занятасці інвалідаў.

-Назавіце іх, калі ласка.

-Сістэма дадатковых мер уключае:

-устанаўленне броні наймальнікам для прыёму на працу інвалідаў;

-навучанне ў першачарговым парадку па накіраванні службы занятасці;

-арганізацыя адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці для замацавання прафесійных навыкаў, атрымання досведу працы ў калектыве.

-А як дзяржава зацікаўлівае наймальнікаў?

-Прадугледжаны меры па стымуляванні наймальнікаў да працаўладкавання інвалідаў. Гэта фінансаванне і кампенсацыя затрат наймальнікаў на стварэнне і захаванне рабочых месцаў, а таксама падатковыя льготы для арганізацый, якія выкарыстоўваюць працу інвалідаў, у прыватнасці, па падатку на дабаўленую вартасць, па падатку на прыбытак і па падатку на нерухомую маёмасць і зямельным падатку. А яшчэ дзяржава вызваляе наймальнікаў ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны і на пенсіённае страхаванне ў частцы выплат, налічаных на карысць працуючых грамадзян, якія з'яўляюцца інвалідамі I і II групы.

-Якія яшчэ меры прымае дзяржава, каб дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі ўладкавацца на працу?

-Інваліды адносяцца да катэгорыі грамадзян, не здольных на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Для іх дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў сферы садзейнічання занятасці. Штогод рашэннем райвыканкама ўстанаўліваецца бронь на працоўныя месцы. У 2021 годзе забраніравана 6 працоўных месцаў у арганізацыях: Чэрвеньскі лясгас, ветэрынарная станцыя, сярэдняя школа №4, Чэрвеньскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, ААТ «Смалявічы-Сузон», раённая бальніца.

Грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі забяспечаны індывідуальны падыход пры падборы працоўнага месца з улікам патрабаванняў праграмы рэабілітацыі, з улікам пажаданняў самога грамадзяніна, а таксама наяўнасці ў наймальнікаў свабодных працоўных месцаў.

-Ці ведаюць пра магчымасці працаўладкавацца інваліды, якія жывуць у нашым раёне?

-Усе непрацуючыя інваліды -196 чалавек (сельскія жыхары - 125, гарадскія - 71 чалавек) праінфармаваны аб паслугах, якія прадстаўляюцца службай занятасці. Толькі 15 інвалідаў выказалі жаданне працаўладкавацца, 18 - адмовіліся ад працаўладкавання. Кожнаму інваліду пры рэгістрацыі прапануецца працаўладкаванне да наймальніка (з іх згоды) для вырашэння пытання.

-На якіх працоўных месцах бачаць сябе людзі з абмежаванымі магчымасцямі з нашага раёна?

-Інваліды, якія жадаюць працаўладкавацца, хочуць працаваць вахцёрамі, вартаўнікамі, гардэробшчыкамі, што вельмі праблематычна, бо патрэба ў іх на рынку працы практычна адсутнічае. Праца па гэтых спецыяльнасцях таксама мае на ўвазе падоўжаны працоўны дзень, працу па графіку, у тым ліку ў начны час і выхадныя дні, што для большасці інвалідаў супрацьпаказана. Акрамя таго, у пэўнай часткі інвалідаў няма адпаведнай адукацыі і спецыяльнасці, неабходных для працаўладкавання. У жыхароў сельскай мясцовасці ўзнікае праблема з дастаўкай іх да месца працы. Да таго ж перашкодай з'яўляецца і наяўнасць шырокага спектра медыцынскіх абмежаванняў і супрацьпаказанняў да працы, а таксама нізкі адукацыйны ўзровень. Некаторыя асобы з абмежаванымі магчымасцямі маюць патрэбу толькі ў надомнай працы, аднак у Чэрвеньскім раёне адсутнічаюць арганізацыі, якія выкарыстоўваюць надомную працу. Для інвалідаў па зроку ёсць магчымасць уладкавацца на працу ў філіял прадпрыемства «Святлопрыбор».

-Больш, напэўна, шанцаў знайсці працу ў маладых інвалідаў, якія валодаюць кампутарам?

-Так. Маладыя інваліды без цяжкіх абмежаванняў могуць атрымаць працу. За 10 месяцаў 2021 г. па садзейнічанне ў працаўладкаванні ў сектар занятасці звярнуліся і зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных 4 інваліды, з іх на пастаянную працу працаўладкавана 3 чалавекі (Мінская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя, сярэдняя школа № 4, ІП Коцін С.А.) у у тым ліку ў кошт устаноўленай броні - 2, навучаны пад заказ наймальніка - 1. На перыяд пошуку пастаяннай працы 2 інваліда прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх работах.

На прафесійную падрыхтоўку за кошт сродкаў бюджэту (выплата стыпендыі) накіраваны інвалід 3 групы па спецыяльнасці «Машыніст (качагар) кацельні».

Сёння людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць патрэбу не толькі ў кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, яны хочуць працаваць, перамагаць у паралімпіядах, ствараць камп'ютарныя праграмы. Але для гэтага неабходна ствараць паўнавартасныя ўмовы.

У 2021 годзе працаўладкаваны інвалід 3 групы ў якасці гравёра ў рэкламную студыю ІП С. Коціна.

Гаварыла Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць