Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Снежань 2021

Апавяшчальнік у кожны дом на Чэрвеньшчыне

Пра існаванне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў сёння ведае кожны. Адны, не сумняваючыся, даўно прынялі рашэнне аб неабходнасці яго ўстаноўкі, іншыя пакуль не вельмі выразна разумеюць важнасць дадзенага прыбора і тое, што менавіта ён можа своечасова апавясціць аб небяспецы і даць магчымасць выратавання людзей і маёмасці ад пажару.

У рамках акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом» ратавальнікі Чэрвеньшчыны наведалі домаўладаннi адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, праверылі стан пячнога ацяплення, правялі гутаркі аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў побыце, праверылі працаздольнасць наяўных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

- Бабуля, а чаму ў вас няма пажарнага апавяшчальніка? - цікавіцца старэйшы інжынер IНiП Кірыл Бажко ў самотна пражываючай пенсіянеркі.

- Даўно думала набыць, ды ўсе рукі не даходзяць. Ды і сама прыкруціць не змагу, а дзеці не так часта прыязджаюць, - распавядае бабуля. У сталым узросце грамадзяне маюць патрэбу ў дапамозе і клопаце.

У рамках дзеючай акцыі ратавальнікі ўсталявалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў тых домаўладаннях, у якіх іх не было.

Для таго, каб нагадаць грамадзянам пра важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у гандлёвых месцах на стэндах ратавальнікі размясцілі ўлёткі з сацыяльнай рэкламай.

МНС нагадвае, паклапаціцеся пра сваіх бацькоў і пажылых сваякоў, бо яны падарылі нам жыццё, а мы павінны паклапаціцца пра іх бяспечную старасць.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць