Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Снежань 2021

«Не прапальвай сваё жыццё» на Чэрвеньшчыне

Падышла да завяршэння акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», мэтай якой было прыцягненне ўвагу грамадскасці да праблемы ўзнікнення пажару па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у прыватнасці пры курэнні і гібелі людзей на пажарах.

Адкруцім пленку назад, і паглядзім, як гэта акцыя прайшла на Чэрвеньшчыне.

Курэнне – адна са шкодных звычак, аб якой нам кажуць, пачынаючы са школьнай лавы. Пра шкоду курэння дзеля здароўя чалавека, пра тое да якіх спадарожных захворванняў яно прыводзіць на сустрэчах у працоўных калектывах распавёў лекар-нарколаг Пётр Віннік. А да якіх непапраўных наступстваў можа прывесці згубная звычка, калі паліць дома або на працоўным месцы распавяла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Юлія Мурашка. Нікога не пакінуў абыякавым фільм «Слёзы галубіцы», які ярка прадэманстраваў якую дарагую цану можна заплаціць за парушэнне простых правілаў бяспекі пры курэнні.

Для дзяцей з Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя ў рамках акцыі адбыўся навучальны занятак на базе раённага цэнтра бяспекі.

- Вельмі важна не толькі ведаць правілы бяспекі, але і ўмець іх прымяніць у надзвычайнай сітуацыі, - паведаміў хлопцам старэйшы інжынер IНiП Кірыл Бажко.

Пра тое, што парушэнне правілаў бяспекі прыводзіць да сур'ёзных наступстваў, гасцям цэнтра бяспекі дапамог даведацца «чароўны» планшэт.

- А чаму, калі наводзіш на попельніцу, таксама з'яўляецца агонь? - цікавяцца хлопцы, - хіба выкарыстанне попельніцы прыводзіць да пажару?

- Выкарыстанне попельніцы да пажару не прыводзіць, - тлумачыць Кірыл Бажко, - а вось курэнне ў доме - вельмі небяспечна.

Аказваецца, што шкодная звычка не толькі згубна ўплывае на здароўе чалавека, але і часцяком становіцца прычынай пажару.

Завяршылася мерапрыемства ў цэнтры бяспекі навучальным заняткам па аказанні першай медыцынскай дапамогі, якi правяла старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Любоў Джафарава.

Абмеркаваць гістарычныя дадзеныя чаму і як каралі за курэнне яшчэ XV стагоддзі, якое пакаранне ў розных краінах існуе за парушэнне забароны курэння, дзе існуе самы незвычайныя вiд барацьбы з курэннем была прадастаўлена магчымасць хлопцам Смілавіцкага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя і Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа змаглі ў адкрытым дыялогу рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» ў райгарпасялковым цэнтры культуры і вольнага часу ў г.п. Смілавічы.

Які палячы чалавек падвяргае рызыцы не толькі сябе, але і блізкіх. Аб наступствах для здароўя даўно вядома: пасіўнае курэнне наносіць вялікую шкоду навакольным, але выкінуты недакурак цалкам можа прынесці бяду жыхарам ніжніх паверхаў. Попельніца не ядзерная фізіка, а асвоіць мастацтва абыходжання з ёй - прасцей простага. Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню - зусім кінуць паліць. Не варта забываць, што «лётаючыя» і «п'яныя» недакуркі могуць стаць прычынай скалечаных жыццяў, паламаных лёсаў і спаленага дома

Не абышлося і без традыцыйных лістоў бяспекі, якія разляцеліся па адрасах у сельскія населеныя пункты. Не для каго не бывае лішнім яшчэ раз перачытаць правілы бяспекі і ўсвядоміць важнасць іх захавання.

Завяршылася мерапрыемства плошчай бяспекі, якая разгарнулася ў маладзёжным кафэ ў г.п. Смілавічы. Курцы з лёгкасцю расставаліся з цыгарэтамі каб паспаборнічаць у такіх конкурсах як «Забей на шкодную звычку» і «Завяжы з курэннем». З лёгкасцю імправізаваныя цыгарэты-вяроўкі завязваліся ў шчыльныя вузлы паводле прапанаваных схемах.

Не палячыя падпісвалі клятву змагара з курэннем і размяшчалі фота ў сацыяльных сетках.

Удзельнікі акцыі актыўна прымалі ўдзел у распрацоўцы крэатыўных дызайнаў пачкаў для цыгарэт і дапамагалі вавёрцы сабраць усе недакуркі, сабраўшы пазл перайшоўшы па QR-коду.

Хай акцыя і падышла да завяршэння, але атрыманая інфармацыя і веды пра шкоду і наступствы курэння запомняцца ўдзельнікам акцыі на доўга.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць