Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Снежань 2021

Сэрвісны лідар: чэрвеньскі студатрад прызнаны лепшым у вобласці

На мінулым тыдні ў гарадскім пасёлку Мачулішчы адбыўся абласны форум «Маладосць. Праца. Адзінства». Падзякай адзначаны чэрвеньскія ліцэісты.

Падзяка Мінскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ аб'яўлена Чэрвеньскаму тэрытарыяльнаму штабу студатрадаў. А студатрад «Лідэр» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы сэрвісны студэнцкі атрад»!

Працаваў «Лідэр» на базе ПМК-237, дзесяць байцоў з чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя працавалі на ўборцы памяшканняў і тэрыторый. Чэрвеньскі райкам падаў інфармацыю аб «Лідэры» на абласны конкурс «Працоўны семестр-2021». У выніку хлопцы з атрада ўдастоіліся гонару паехаць на рэспубліканскі форум «Маладосць. Праца. Адзінства», дзе атрымалі падарункі і грамату.

Першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк выказала вялікую падзяку байцам студатрада за працу, адміністрацыям ПМК-237 і чэрвеньскага будаўнічага ліцэя за дапамогу і падтрымку: «Кожны, хто арганізоўваў працу студатрада, ведае, як гэта цяжка, колькi не трэба сіл і цярпення ўкласці ў розныя пытанні, перш чым падлеткі і моладзь атрымаюць магчымасць зарабіць. Але разам мы дабіліся поспеху! Асобны дзякуй хачу сказаць кіраўніку «Лідэра» ад будаўнічага ліцэя майстру вытворчага навучання Аляксандру Арлоўскаму за праведзеную працу, цярпенне і веру ў сваіх вучняў!»

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Аляксандра Арлоўскага

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць