Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
27 Снежань 2021

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў уручыў ордэн Маці Алене Ворнік

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2021 года № 449 дзве прадстаўніцы Чэрвеньшчыны ўдастоены ордэна Маці.

Жыхарцы вёскі Горкаўская Слабада, брыгадзіру МТФ “Горкі” Галіне Ахрамовіч, якая мае шэсць дзяцей, на ўрачыстасці ў сталічным Палацы Рэспублікі яго ўручыў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.

Алена Ворнік і Віталь Казлоў

А хатняя гаспадыня з Чэрвеня, маці пецярых дзяцей Алена Ворнік, атрымала ордэн Маці з рук старшыні райвыканкама Віталя Казлова. Кіраўнік раёна адзначыў, што гэтая ўзнагарода сімвалізуе высокае дзяржаўнае прызнанне маці. Яна – знак глыбокай павагі і шанавання ролі жанчыны ў грамадстве. Віталь Казлоў выказаў Алене Віктараўне шчырую ўдзячнасць за сапраўдны подзвіг, пажадаў ёй і яе дзецям моцнага здароўя і дабрабыту.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць