Сваё 50-годдзе Навіцкі адзначыў у космасе. З гэтай нагоды тэлеканал АНТ запусціў флэшмоб. Менавіта родны для касманаўта горад Чэрвень быў найбольш актыўны.
Алег Навіцкі: «Мне гэта было вельмі прыемна, вельмі кранальна. Я нават не чакаў такой маральнай падтрымкі ад жыхароў Беларусі менавіта ў свой юбілей. Было вельмі прыемна глядзець усе ролікі, віншаванні. Быў вельмі крануты. Вялікі дзякуй».
Касманаўт назваў віншаванне, якое яму найбольш запомнілася.
Алег Навіцкі: «Цяжка вельмі абраць. Прашу ўсіх, хто віншаваў мяне, не крыўдзіцца. Але мне здаецца, што найбольш запамінальным, кранальным, было віншаванне дзятвы з горада Чэрвеня, Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Чэрвеня. Гэта віншаванне запомнілася найбольш».

