Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Студзень 2022

Як Улад Толкач стаў дзедам Марозам: запольскія школьнікі наведалі прытулак

Казкі павінны хоць бы часам спраўджвацца. А калі ж гэтаму адбываецца, як не ў навагоднюю пару?! «Цуды на Каляды» працягваюцца ў нашым раёне.

03.01.22 11

Жыхары Чэрвеньшчыны розных узростаў імкнуцца ўнесці свой уклад у дабрачыннасць. У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», якая працягнецца да 9 студзеня, вучні Запольскай сярэдняй школы наведалі прытулак пры раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Казачныя персанажы правялі гульнявую праграму для дзетак і ўручылі падарункі. Дзедам Марозам стаў адзінаццацікласнік Уладзіслаў Толкач. Яго ўнучку Снягурку бліскуча згуляла сямікласніца Вераніка Ляўкавец. Вельмі спадабаўся дзеткам з прытулку персанаж старой Шапакляк ў выкананні адзінаццацікласніцы Ірыны Шыдлоўскай.

Усе гэтыя хлопцы - валанцёры, ужо некалькі гадоў яны працуюць на розных дабрачынных акцыях. Кожны з іх упэўнены: стаць для кагосці чараўніком можа любы чалавек, як дзіця, так і дарослы. Галоўнае - далучыцца да добрых спраў.

Віталь Палякоў,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Запольскай школы.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць