Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Студзень 2022

У Мінску створана 9 груп экспертаў для абмеркавання праекта Канстытуцыі ў працоўных калектывах

Для правядзення ў Мінску дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі сфарміравана дзевяць груп з ліку парламентарыяў, дэпутатаў, членаў Канстытуцыйнай камісіі і іншых экспертаў. Аб гэтым паведаміла сёння начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Чамаданава на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме, паведамляе belta.by.

Як падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, шырокае абмеркаванне праекта Канстытуцыі павінна быць арганізавана на належным узроўні, важна максімальна данесці да насельніцтва сутнасць прапанаваных змяненняў Асноўнага закона.

«Мінгарвыканкамам, адміністрацыямі раёнаў, грамадскімі фарміраваннямі ў студзені-лютым будуць арганізаваны адпаведныя мерапрыемствы, якія прадугледжваюць шырокі ахоп розных катэгорый грамадзян. Адна з ключавых форм — правядзенне дыялогавых пляцовак. Галоўным упраўленнем сфарміравана дзевяць дыялогавых груп з ліку дэпутатаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, Мінгарсавета, членаў Канстытуцыйнай камісіі, экспертаў у сферы дзяржаўнага будаўніцтва, кіраўніцтва Мінгарвыканкама, актывістаў грамадскіх фарміраванняў. Групы замацаваны за кожным адміністрацыйным раёнам горада. Вызначаны пералік працоўных калектываў для правядзення ў іх дыялогавых пляцовак» — распавяла Вольга Чамаданава.

У гэтым спісе пераважна прадпрыемствы і арганізацыі з працоўным калектывам больш за 1 тыс.чалавек.

Плануецца, што ў студзені кожная група правядзе па 2 дыялогавыя пляцоўкі на тыдзень. Гэта значыць усяго павінна адбыцца 72 мерапрыемствы. Графік працы ў лютым будзе складзены пазней.

У працоўных калектывах ад 300 да 1 тыс. чалавек такія мерапрыемствы будуць арганізоўвацца на раённым узроўні - мясцовымі адміністрацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі. Па графіку плануецца 148 тэматычных пляцовак.

Акрамя таго, запланавана дзейнасць дыялогавых груп рэспубліканскага ўзроўню. Падключацца да працы і інфармацыйна-прапагандысцкія групы.

Для збору прапаноў і заўваг па праекце Канстытуцыі на тэрыторыі горада арганізавана работа грамадскіх прыёмных. У студзені запланавана правядзенне 4 гарадскіх і 108 раённых прыёмных.

Акрамя таго, у гэтым месяцы павінна адбыцца 215 агульнастудэнцкіх дыялогавых пляцовак у ВНУ і ўстановах прафтэхадукацыі. Будуць і іншыя інфармацыйныя мерапрыемствы з удзелам моладзі, у тым ліку маладзёжныя стрымы, якія запусціў Мiнгарвыканкам у канцы мінулага года.

Сфармаваны групы інфармацыйнага ўзаемадзеяння для працы ў сетцы - у студэнцкіх і працоўных чатах (па словах Вольгі Чамаданавай, колькасць падпісчыкаў - патэнцыйная аўдыторыя - тут перавышае 1 млн чалавек). І створана група аператыўнага рэагавання на дэструктыўныя інфармацыйныя пагрозы з 24 чалавек.

Вольга Чамаданава таксама дала кароткую даведку аб праекце актуальнага дакумента. Адпаведная інструкцыя падрыхтавана для правядзення інфармацыйных мерапрыемстваў з насельніцтвам. «Усяго з 147 артыкулаў дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі змене і дапаўненню падвергліся Прэамбула і 80 артыкулаў, больш за 160 нарматыўных палажэнняў. Выключаны 2 артыкулы. Тэкст Канстытуцыі дапоўнены 11 новымі артыкуламі, у тым ліку адной новай главой — аб УНС, якая змяшчае больш за 50 нарматыўных палажэнняў. З улікам паправак тэкст абноўленай Канстытуцыі будзе ўтрымліваць 156 артыкулаў - на 9 больш, чым у дзейнай», - распавяла Вольга Чамаданава. Яна пералічыла асноўныя прапанаваныя змены, больш падрабязна спыніўшыся на замацаванні статусу УНС і яго паўнамоцтвах, размеркаванні паўнамоцтваў галін улады.

«Канстытуцыя ў якасці нязменнага прыярытэту дзяржаўнай палітыкі замацоўвае сацыяльную дзяржаву, якая гарантуе сваім грамадзянам пэўны мінімум дабрабыту ва ўмовах жорсткай рынкавай эканомікі», — падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць