Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2022

Урач-інфекцыяніст у інтэрв'ю «Раённаму весніку» распавёў пра магчымасць вакцынаваць дзяцей супраць Covid-19

Урач-інфекцыяніст Алег Елін распавёў «Раённаму весніку» пра з'явіўшуюся нядаўна ў Беларусі магчымасць для вакцынацыі дзяцей супраць Covid-19.

– Алег Яфрэмовіч, мае дзеці перанеслі Covid-19 па тры разы. Ці варта іх прывіваць?

- Абавязкова! Вашы дзеці перахварэлі і зноў прымудрыліся захварэць. Значыць, ёсць рызыка захворвання і ў чацвёрты, пяты раз! Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе зрабіць прышчэпку ад каранавіруса ўсім — і тым, хто хварэў кавідам, і тым, хто з ім пакуль не сутыкаўся.

– Многія пытаюцца, навошта патрэбны прышчэпкі? Бо любы ўкол - гэта стрэс і для дзіцяці, і для мамы.

- Раней многія інфекцыйныя захворванні прыводзілі да інваліднасці і нават смерці не толькі дзяцей, але і дарослых. З часам былі створаны вакцыны, якія сёння ратуюць мільёны жыццяў. Стрэс ад уколу лёгка перажыць.

– Якія прышчэпкі абавязкова рабіць дзецям?

– У нашай краіне ёсць абавязковыя і дадатковыя прышчэпкі. Абавязковыя ўваходзяць у нацыянальны каляндар прышчэпак, ён даволі вялікі. Зараз імунізацыя праводзіцца ад туберкулёзу, віруснага гепатыту В і А, гемафільнай інфекцыі, адзёру, паратыту, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, поліяміеліту, краснухі і грыпу. Разам ад 12 інфекцыйных захворванняў. Сёння мы маем вакцыны і ад Covid-19.

– Калі пачалася імунізацыя дзяцей ад Covid-19?

- Нядаўна, у снежні пачалі вакцынаваць дзяцей. Любы лекар вам скажа, што вакцынавацца неабходна ўсім, толькі тады мы зможам зменшыць колькасць захворвання ад Covid-19. Многія бацькі даўно пыталіся пра вакцыну ад Covid-19. Бо калі дзіця пакутуе ад гэтага небяспечнага захворвання, то, напэўна, усе ўспамінаюць, што можна было зрабіць прышчэпку.

– З якога ўзросту можна прышчапіць дзіця?

– У нас ёсць вакцына для дзяцей, старэйшых за 12 гадоў. У шэрагу краін праходзяць клінічныя выпрабаванні некаторых вакцын на дзецях ва ўзросце ад 6 месяцаў да 12 гадоў. Думаю, гэтыя вакцыны хутка паступяць у Беларусь і мы зможам вакцынаваць малодшае пакаленне.

– Алег Яфрэмовіч, скажыце, якога ўзросту дзеткі паступаюць у шпіталь з Covid-19?

- Часцей мы назіраем дзяцей дома. У стацыянар паступаюць толькі з ускладненнямі. Большая колькасць - школьнікі, у асноўным хлопцы 12-16 гадоў. Але расце колькасць пацыентаў малодшага ўзросту, у тым ліку нованароджаных. Мы заўважылі, што захворванне «амаладзілася».

– Якія сімптомы захворвання Covid-19 у дзяцей?

- Сімптомы такія ж, як у дарослых. Але адметнай асаблівасцю я б назваў болі ў жываце. Яны могуць пачацца за некалькі дзён да з'яўлення іншых сімптомаў, такіх як тэмпература, галаўны боль, ламота ў целе. У апошні час заўважаю, што сімптомы сталі развівацца імкліва. Калі раней пагаршэнне надыходзіла на 5-6 суткі, то зараз мы назіраем «вострую» сімптаматыку з першых дзён. Таксама маецца такое жыццепагражальнае ўскладненне як мультысістэмны запаленчы сіндром (МЗС).

– Якой вакцынай прышчэпліваюць дзяцей?

– З улікам наяўнасці ў краіне кітайскай вакцыны Сінафарм (Vero Cell), якая мае дазвол на прымяненне ў дзіцячай практыцы з 3-х гадоў у краіне-вытворцы, магчыма правядзенне вакцынацыі дзіцячага насельніцтва Рэспублікі Беларусь з 12 гадоў вакцынай Сінафарм (Vero Cell). Яна бяспечная, правераная. Многія краіны - ЗША, Кітай, Брытанія, Канада, Ізраіль, шэраг краін ЕС, - ужо праводзяць масавую вакцынацыя дзяцей супраць каранавіруснай інфекцыі з розных узростаў (з 3, 5, 12 гадоў у залежнасці ад краіны). І «вострай» поствакцынальнай рэакцыі заўважана не было.

– А якая поствакцынальная рэакцыя можа быць ад Сінафарм?

–Такая ж, як ад усіх вакцын. Гэта сып, павышэнне тэмпературы цела, пачырваненне, азызласць і хваравітасць у месцы ўвядзення, павышаная ўзбудлівасць, раздражняльнасць, незвычайны плач, дрымотнасць. Як правіла, усе рэакцыі самастойна праходзяць на працягу некалькіх дзён пасля вакцынацыі. Вельмі рэдка магчымы алергічныя рэакцыі, парушэнні з боку нервовай, сардэчна-сасудзістай сістэмы. Яны заўсёды выяўляюцца на працягу першых 30 хвілін пасля ўвядзення прышчэпкі. Таму мы заўсёды просім бацькоў «пагуляць» у бальніцы паўгадзіны.

– Праз які час знікаюць антыцелы?

- Раней мы казалі аб тым, што колькасць антыцелаў застаецца стабільным тры месяцы, але яны захоўваюцца ў арганізме да пяці месяцаў. Цяпер мы сутыкаемся з паўторным захворваннем дзяцей праз месяц. Таму нельга дакладна сказаць, на які перыяд захоўваюцца антыцелы.

– Колькі дзяцей на сёння прышчэплена?

- У Чэрвеньскім раёне прышчэплена сорак дзяцей. Гэта ўлічваючы, што мы толькі пачалі імунізацыю дзіцячага насельніцтва. Думаю, пасля навагодніх свят ахвочых зрабіць прышчэпку будзе значна больш.

– Ці ёсць супрацьпаказанні для вакцынацыі?

– Так, безумоўна. Гэта абвастрэнне любога хранічнага захворвання. У такім выпадку прызначэнне прафілактычнай прышчэпкі магчыма праз 1-2 тыдні пасля наступлення рэмісіі.

– Дзякуй вам за размову!

– І вам дзякуй за тое, што прапагандуеце вельмі важныя рэчы.

Вольга Дземянковец

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць