На рэферэндум будзе вынесены не новы дакумент, а папраўкі ў дзеючую Канстытуцыю. Гэта патрабаванне часу. Змянілася многае ў нашай жыцця. Сёння наша краіна выходзіць на новы этап гістарычнага развіцця. Мадэрнізацыя беларускага грамадства, новыя патрэбы людзей, неабходнасць абнаўлення палітычнай сістэмы - аб'ектыўныя перадумовы гэтых змяненняў. Дзеючая Канстытуцыя была прынята ў 1994 годзе. За гэтыя дваццаць восем гадоў тры разы праводзіліся канстытуцыйныя рэферэндумы па найважнейшых пытаннях развіцця грамадства: у 1995, 1996 і ў 2004 гадах. Пытанне аб неабходнасці ўнясення чарговых змяненняў у Канстытуцыю краіны ўзнімалася Прэзідэнтам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка на працягу апошніх пяці гадоў неаднаразова. У сакавіку 2021 года была створана Канстытуцыйная камісія. Пасля з прапанаваным дакументам працавалі эксперты - вядучыя юрысты, палітолагі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы краіны. У выніку зменам падвергнуты 77 артыкулаў Канстытуцыі, уведзена 11 новых артыкулаў, 1 новая глава, якая тычыцца статусу і працы Усебеларускага народнага сходу, абноўлены раздзел аб пераходным становішчы. Праект змяненняў апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі. Дакумент выклікаў шырокую цікавасць. Паводле звестак Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, які вядзе збор прапаноў і заўваг, ужо паступіла больш за 1 600 водгукаў. Найбольш ажыўлена абмяркоўваецца блок сацыяльных гарантый: бясплатнае лячэнне, стоадсоткавы доступ насельніцтва да медыцынскіх паслуг, гарантаванае права на працу, на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля. Абарона і ўмацаванне інстытута сям'і захаваецца ў прыярытэтных задачах сацыяльнай палітыкі.
Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства працягнуць знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Грамадзяне Беларусі захаваюць права на атрыманне ў дзяржаўных установах бясплатнай адукацыі.
У новым артыкуле 32(1) гаворыцца, што дзяржава спрыяе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах грамадства. Эфектыўнасць цяперашняй дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі адлюстроўваецца ў міжнародных рэйтынгах: па дадзеных параўнальных міжнародных даследаванняў, апублікаваных у 2020 годзе, Беларусь па індэксе развіцця моладзі займае 51-месца з 180 краін і ўваходзіць у спіс краін з высокім узроўнем развіцця моладзі, апярэджваючы ЗША (65-е месца), Казахстан (70-е) і Расійскую Федэрацыю (82-е).
Упершыню ў Канстытуцыі будзе прапісана, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 2022 год абвешчаны ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Змены ў Канстытуцыю ўносяцца на дзесяцігоддзі наперад, каб новае пакаленне – дзеці Незалежнасці — не страцілі маральныя, патрыятычныя арыенціры бацькоў і сацыяльную накіраванасць жыцця грамадства.
Галіна Гамеза

