Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2022

Кіраўнікі Чэрвеньскага раёна прынялі ўдзел у абласной нарадзе па зменах у Канстытуцыю

У першы аўторак гэтага года ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце прайшла сустрэча губернатара Аляксандра Турчына з актывам кіраўнікоў сталічнага рэгіёна

На нарадзе прысутнічалі старшыні райвыканкамаў, іх намеснікі, рэдактары газет, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Мінскай вобласці. Галоўным пытаннем было абмеркаванне зменаў Канстытуцыі. Перад кіраўнікамі раёнаў выступілі ўдзельнік распрацоўкі праекта змяненняў Канстытуцыі член Канстытуцыйнай камісіі дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўчых і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі.

Вадзім Дзмітрыевіч распавёў, што першы варыянт праекта быў гатовы 28 жніўня, але пры разглядзе дакумента экспертамі-навукоўцамі, юрыстамі, палітолагамі, прадстаўнікамі грамадскасці з'явіліся заўвагі і прапановы. Таму важна, каб апублікаваны праект прайшоў усенароднае абмеркаванне. Трэба шырока праінфармаваць грамадскасць, каб выключыць непаразуменне.

- У прапанаваным праекце Прэамбула Канстытуцыі дапоўнена палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, культурных і духоўных традыцый беларускага народа. Сёння як ніколі абвострана праблема нацыянальнай ідэнтычнасці — сказаў Вадзім Іпатаў. - Дзе няма моцнай нацыі, там няма самастойнай суверэннай дзяржавы. У сувязі з гэтым Артыкул 15 дапоўнены фармулёўкай «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». І далей пра тое што, «праява патрыятызму, захаванне памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з'яўляюцца абавязкам кожнага».

Ігар Луцкі, прывёў вынікі сацыялагічных апытанняў, праведзеных акрэдытаванымі інстытутамі, у мінулым годзе: амаль 59 адсоткаў апытаных, падтрымліваюць унясенне змяненняў у Канстытуцыю; 67,8 адсотка – за захаванне сацыяльных гарантый; 63 адсотка выказалі рашэнне прыйсці на рэферэндум. Усе рэспандэнты падтрымліваюць захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Па словах Ігара Уладзіміравіча, спробы разгайдаць спакойную абстаноўку ў краіне, пасеяць рознагалоссі і незадаволенасць сярод суграмадзян адбываліся пастаянна на працягу апошніх гадоў. Асабліва гэта адчулі жыхары пяці прыгранічных раёнаў абласцей Беларусі.

- Суседнія краіны хочуць разарваць цэласнасць нашай краіны, прыхапіць сабе па кавалачку. Наша задача – згуртавацца разам, адстаяць незалежнасць дзяржавы, гучна заявіць аб сабе. І змены, прапанаваныя ўнесці ў Канстытуцыю, несумненна, будуць спрыяць стабільнасці ў грамадскім жыцці і развіццю эканомікі, — сказаў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Падводзячы вынік сустрэчы, старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын сказаў:

- Першачарговая задача кіраўнікоў вобласці ўсіх узроўняў - сустрэцца з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, з сацыяльнымі групамі грамадзян, знайсці патрэбныя словы і растлумачыць значнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю. Гэта магчымасць не толькі праінфармаваць жыхароў, але і пачуць ад іх магчымыя праблемы і пытанні паўсядзённага жыцця рэгіёна.

Галіна Гамеза

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць