Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2022

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама разам з рэдакцыяй газеты «Раённы веснік» правялі дыялогавую пляцоўку па пытаннях дапамогі дзяржавы людзям з абмежаванымі магчымасцямі

У цэнтры ўвагі быў артыкул 47 праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, яна, у прыватнасці, прадугледжвае, што інвалідам забяспечваюцца роўныя магчымасці для ажыццяўлення правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Дзяржавай рэалізуецца палітыка сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў, стварэння даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці іх жыцця, падтрымкі сем'яў з інвалідамі.

- Задача сацыяльных служб - праінфармаваць гэтых людзей аб магчымых ільготах, відах дапамогі, якія прапануе дзяржава, дапамагчы сацыялізавацца ў грамадстве – падкрэсліла Лідзія Шчацінка.

- Людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў нашай краіне гарантавана сацыяльная падтрымка ў выглядзе грашовых выплат - пенсіі, дапамогі, адрасная дапамога, а таксама прадастаўленне сацыяльных ільгот, паслуг, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, працаўладкавання і занятасці, – сказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Калтовіч. – Пры нараджэнні ў сям'і дзіцяці-інваліда, акрамя ўстаноўленых выплат бацькам, прызначаецца дапамога па доглядзе за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, а па доглядзе за дзіцем-інвалідам з 3 ці 4 ступенню страты здароўя ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў – 120 працэнтаў.

5 1 22 4

Інвалід 2 групы з Чэрвеня Ігар Ткачэнка падняў пытанне аб працаўладкаванні:

– Я атрымліваю дапамогу. Дзякуй за клопат дзяржавы, але прашу дапамагчы мне знайсці працу. Я хачу прыносіць карысць грамадству, працаваць і атрымліваць зарплату.

Такую ж просьбу выказала «калясачніца» Вікторыя Чарняўская з вёскі Велікаполле. Яна можа працаваць дыстанцыйна: ёсць камп'ютар, інтэрнэт.

Спецыяліст сектара занятасці Юлія Змітровіч прапанавала Ігару і Вікторыі звярнуцца ў службу занятасці з усімі дакументамі, у тым ліку – з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі, каб падабраць працоўнае месца, якое адпавядае рэкамендацыям урачоў.

Загадчыца паліклінікай цэнтральнай раённай бальніцы Дзіяна Іванюк распавяла пра тое, што змяніліся тэрміны накіравання і агляду медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіяй і ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй. Цяпер інваліднасьць 1 групы ўсталёўваецца на тры гады, 2 і 3 – на два гады. Дзецям абавязкова афіцыйна вызначаецца прычына інваліднасці.

Пасля заканчэння дыялогу кожны з прыйшоўшых на сустрэчу змог атрымаць індывідуальную кансультацыю па цікавячых iх пытаннях.

5 1 22 4

Начальнік упраўлення па працы, Алена Калтовіч, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Людміла Шаркова, спецыялісты цэнтра, загадчык паліклінікай раённай бальніцы Дыяна Іванюк, дырэктар Цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі Наталля Роскач, благачынны па Чэрвеньскай царкоўнай акрузе Мікалай Літвінчык.

Лідзія Шчацінка, звяртаючыся да прысутных у зале інвалідаў, распавяла, што ў праекце Канстытуцыі ў артыкуле 47 гаворыцца: задача сацыяльных служб - праінфармаваць гэтых людзей аб магчымых ільготах, відах дапамогі, якія прапануе дзяржава, дапамагчы сацыялізавацца ў грамадстве.

Алена Калтовіч паведаміла, што ў нашым раёне пражывае 2 607 інвалідаў, у тым ліку, 207 дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў: інваліды па слыху - 14 чалавек, 3 дзяцей; па зроку - 127 чалавек, 4 дзяцей; інваліды-калясачнікі - 148, 11 дзяцей.

- Людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў нашай краіне гарантавана сацыяльная падтрымка ў выглядзе грашовых выплат - пенсіі, дапамогі, адрасная дапамога, а таксама прадастаўленне сацыяльных ільгот, паслуг, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, працаўладкавання і занятасці.

Пры нараджэнні ў сям'і дзіцяці-інваліда, акрамя ўстаноўленых выплат бацькам, прызначаецца дапамога па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у памеры 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, а па доглядзе за дзіцем-інвалідам з 3 або 4 ступенню страты здароўя ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў – 120 працэнтаў.

Алена Калтовіч таксама спынілася на гарантыях дарослым людзям з абмежаванымі магчымасцямі пры працаўладкаванні, пра абавязальніцтвы працадаўцаў пры прыёме на працу інваліда.

Пытанне з залы прагучала ад Ігара Ткачэнкі, інваліда 2 групы з Чэрвеня:

-Я атрымліваю дапамогу. Дзякуй за клопат дзяржавы, але прашу дапамагчы мне знайсці працу. Я хачу прыносіць карысць грамадству, працаваць і атрымліваць зарплату.

Такую ж просьбу выказала «калясачніца» Вікторыя Чарняўская з вёскі Велікаполле. Яна можа працаваць дыстанцыйна: ёсць камп'ютар, інтэрнэт.

Спецыяліст сектара занятасці Юлія Змітровіч прапанавала Ігару і Вікторыі звярнуцца ў службу занятасці з усімі дакументамі, у тым ліку з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі, бо трэба падабраць працоўнае месца, якое адпавядае рэкамендацыям урачоў.

Дыяна Іванюк уступіўшы ў гутарку, паведаміла, што змяніліся тэрміны накіравання і агляду медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіяй (МРЭК) і ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй (УКК). Цяпер інваліднасьць 1 групы ўсталёўваецца на тры гады, 2 і 3 – на два гады. Дзецям абавязкова афіцыйна вызначаецца прычына інваліднасці.

Пра аздараўленне распавяла спецыяліст Алена Касменка. У раёне ў сем'ях выхоўваюцца 140 дзяцей-інвалідаў, з іх 70 працэнтам паказана санаторна-курортнае лячэнне. Адзін раз у год дзеці могуць прайсці лячэнне і рэабілітацыю бясплатна. Дарослыя інваліды могуць атрымаць бясплатнае санаторна-курортнае аздараўленне адзін раз у два гады.

Пасля заканчэння дыялогу кожны з прыйшоўшых на сустрэчу змог атрымаць індывідуальную кансультацыю па цікавячых іх пытаннях.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць