Дзень работнікаў сацыяльнай абароны з'яўляецца яркім сведчаннем прызнання грамадствам сацыяльнай значнасці вашай працы, бо менавіта вы стаіце на абароне сацыяльных правоў і гарантый чалавека, працуеце з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Ад вынікаў вашай нялёгкай працы шмат у чым залежаць стабільнасць у грамадстве і вера людзей у сацыяльную справядлівасць.
Жадаем вам добрага здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту, поспехаў у вашай высакароднай працы!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

