Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Студзень 2022

У Чэрвеньскім раёне працягвае работу грамадская прыёмная

У Чэрвеньскім раёне працягвае работу грамадская прыёмная. З кампетэнтнымі спецыялістамі тут можна абмеркаваць праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

Прапановы, заўвагі будуць сістэматызаваны і накіраваны ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

6 1 22 28

Пятага студзеня ў грамадскай прыёмнай абмяркоўвалі пытанні абароны і ўмацавання інстытута сям'і члены раённай арганізацыі саюза жанчын. Яны з задавальненнем адзначылі, што шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства працягнуць знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Сёння многае робіцца нашай краінай у гэтым кірунку. Гэта і выплата дапамогі пры нараджэнні дзіцяці, прадастаўленне бясплатных медыцынскіх паслуг і адукацыі, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання, гарантыі ў сферы працы, падаткаабкладання, пенсійнага забеспячэння і іншае.

«Змены, прапанаваныя ўнесці ў Канстытуцыю адказваюць запытам сучаснага беларускага грамадства», — лічаць у раённай арганізацыі БСЖ.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць