Так паўстала ідэя арганізаваць выставу кніг і артыкулаў «Не падлягае забыццю», прысвечанай тэме Халакоста, каб хлопцы змаглі пранікнуцца гісторыяй, паглядзець фатаграфіі і наладзіцца на само мерапрыемства.
Таксама ўсім удзельнікам быў прадастаўлены невялікі аповяд пра гісторыю ўзнікнення гэтай даты. Пасля чаго ўсе прысутныя змаглі паглядзець мастацкі фільм «Сведкі», зняты сцэнарыстам і рэжысёрам Канстанцінам Фамам.
Фільм распавядае гісторыю Халакоста вачыма мімавольных нямых сведак тых падзей. Праз гісторыю жаночага абутку, якая пачынаецца ў вітрыне крамы і заканчваецца ў вітрыне мемарыяльнага комплексу Асвенцыма. Праз гісторыю шчанюка нямецкай аўчаркі, які стаў канцлагерным зверам-забойцам у працэсе дрэсуры і маніпуляцый. Праз гісторыю скрыпкі, якая разам са сваімі ўладальнікамі праходзіць праз усе жахі вайны.
Спадзяемся, што паднятая тэма прымусіць задумацца пра жахі фашызму і вайны, і зрабіць усё, каб такое не паўтарылася ніколі.
Загадчык
М. А. Кацiнёва

