Даведачна: Замор рыбы — масавая гібель рыбы ад удушша ў выніку кіслароднага галадання (гіпаксіі), выкліканага недахопам або поўнай адсутнасцю растворанага ў вадзе кіслароду.
Найбольш дзейснымі мерамі па павышэнні канцэнтрацыі растворанага кіслароду з'яўляюцца:
прарубанне лунак, бо ў лунках вада насычаецца кіслародам. Лік палонак у сярэднім павінен быць 3-5 шт./га. Для прадухілення замярзання палонак рэкамендуецца ў іх усталяваць снапы з чароту, рагозы і іншых полых «дыхаючых» раслін, а таксама падвесіць мяшок з соллю з разліку 5 кг/мяшок; занясенне вапны. Вапнаванне спрыяе раскладанню і паскарэнню мінералізацыі арганічнага рэчыва, а таксама паляпшэнню газавага рэжыму; нейтралізуе кіслую рэакцыю вады. Нягашаную вапну ўносяць па вадзе з разліку 1-2 ц/га. Пры выкарыстанні гашанай вапны ці молатага вапняка нормы занясення павялічваюцца адпаведна ў 1,3 і 1,8 разоў.
Рыбаловы-аматары і грамадскія прыродаахоўныя арганізацыі могуць аказаць дапамогу ў свідраванні лунак на замерлых вадаёмах.
Гэтыя мерапрыемствы будуць спрыяць насычэнню вады кіслародам і, адпаведна, дазволяць захаваць рыбныя рэсурсы.
Чэрвеньская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

