Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, асабліва дзяцей, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды. У конкурсе могуць браць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах:
ад 3 да 5 гадоў;
ад 6 да 10 гадоў.
На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Кожная праца, прадстаўленая на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.
Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы:
першы этап (1 лютага — 1 сакавіка) — вызначаюцца лепшыя працы на раённым і гарадскім узроўнях;
другі этап (2 сакавіка — 1 красавіка) — вызначаюцца лепшыя працы на абласным узроўні;
трэці этап (2 красавіка — 1 мая) — вызначаюцца лепшыя работы на рэспубліканскім узроўні.
Малюнкі неабходна накіроўваць у Чэрвеньскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (каб. 28, пл. Свабоды, 1, г. Чэрвень) да 24 лютага 2022 г. для вызначэння лепшых работ на раённым узроўні і наступнага накiравання гэтых работ у абласны арганізацыйны камітэт.
Пераможцы першага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі.

